Ворлікі звычайныяНазва згодна з кнігай По страницам Красной книги: Растения: Попул. энцикл. справ./БелСЭ; Редкол.: В. И. Алешко и др. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 248 с.: ил. (Aquilégia vulgáris) — від шматгадовых багатаквітнеючых раслін з роду сямейства .

Назвы Ворлікі звычайныя, горлікі, збаночкі, лілейка, лілія Ботанический словарь, Спб, 1878, ворлікі, міжперсніцаВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927/Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев..

Экалогія і распаўсюджванне

Арэал віду ахоплівае сярэднія і паўднёвыя раёны Еўропы, Скандынавію. Завезены ў Паўночную Амерыку. На тэрыторыі Расіі сустракаецца ў еўрапейскай частцы.

У Беларусі адзіны від рода.

Расце на лугах, у лясах і парках на пясчанай глебе.

Батанічнае апісанне

Сцябло галіністае ў верхняй частцы, голае і апушанае, вышынёй 30—70 см. Лісце ўнізе святлейшае за зверху, часам шызаватае, апушанае. Прыкаранёвае лісце двойчы трайчастае, на доўгіх хвосціках, складаецца з круглява-клінаватых лісцікаў 2,5—5 см даўжынёй і 1,5—2 см шырынёй. Кветкі адзіночныя, сіне-фіялетавага колеру, на доўгіх кветаносах. Плод — лістоўка.

Гаспадарчае значэнне Расліна атрутнаяСергей Бесараб Ядовитые декоративные растения в саду и огороде. Справочник // Хабр — habr.com, 23 ліпеня 2021, 14:58. Часта выкарыстоўваецца ў садах як дэкаратыўная, выведзена мноства садовых формаў, якія адрозніваюцца формай і колерам кветак.

Літаратура Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 136.

Спасылкі

Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Казяльцовыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе