Пу́цькі (, ) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Радамльскага сельсавета.
Геаграфія Непадалёку ад вёскі цячэ рака Проня. За 0,9 км на поўнач ад вёскі Пуцькі з 1994 года знаходзіцца аднайменны гідралагічны заказнік мясцовага значэння плошчай 38 гаПутьки .
Гісторыя Перад вайной у вёсцы жыло 618 чалавек у 139 дварахПутьки .
За час снежаньскіх баёў 1943 года на ўчастку Скварск—Прылёпаўка—Пуцькі 290-я і 385-я стралковыя дывізіі страцілі да 1500 салдат. Прыкладна столькі ж стратаў было з боку немцаў. У гісторыю Вялікай Айчыннай вайны гэты эпізод увайшоў пад назвай «Прылёпаўскі плацдарм»Прони кровавые берега .
У чэрвені 1944 года гітлераўцамі быў спалены 131 двор, забіты 3 чалавекі.
У Пуцькаўскай школе-садзе знаходзіцца Музей баявой славы.
У 1924—1959 гадах — цэнтр Пуцькаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17., у 1959—1960 гадах — у складзе Асінаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13., у 1960—2009 гадах — цэнтр адноўленага Пуцькаўскага сельсавета. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Асінаўскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.
Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
Рака Проня ля в. Пуцькі
Катэгорыя:Радамльскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Чавускага раёна