Ру́дня (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Кабінагорскага сельсавета.

Назва Назву вёска атрымала ад існавання на стаўку Руднянкі доменнай печы, дзе выплаўлялі жалеза.

Гісторыя

З XVIII стагоддзя адзначаецца на картах. У 1750 годзе 9 двароў. У 1772 годзе 89 жыхароў.

У 1865 годзе ў складзе Прапойскай воласці Быхаўскага павету Магілёўскай губерніНГАБ у Мінску, ф. 2001, воп. 2, спр. 151.

Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 .

Геаграфія

Побач з вёскай працякае прыток Сажа Пясчанка, частка якой называецца тут Рудніца.

Насельніцтва 2011 год — 187 чалавек 2010 год — 183 чалавекі 1999 год — 184 чалавекі 1910 год — 582 чалавек

Інфраструктура

У вёсцы працуюць крама, сельскі клуб, сельская бібліятэка.

Спасылкі

Катэгорыя:Кабінагорскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна