Нью-Ёркская фондавая біржа () — галоўная фондавая біржа ЗША, найбуйнейшая ў свеце. Сімвал фінансавай магутнасці ЗША і фінансавай індустрыі наогул. На біржы вызначаецца сусветна вядомы індэкс Доу-Джонса для акцый прамысловых кампаній (), а таксама індэксы NYSE Composite і NYSE ARCA Tech 100 Index.
Гісторыя Біржа заснавана 17 мая 1792 года, калі 24 нью-ёркскіх брокера, якія работалі з фінансавымі інструментамі і складалі пагадненні, як і іх лонданскія калегі, у кавярнях (самая вядомая кавярня «Тонцін»), падпісалі «Пагадненне пад платанам» (Buttonwood Agreement) пра стварэнне Нью-Ёркскай фондавай біржы.
З 1975 года стала некамерцыйнай карпарацыяй, якая належыць сваім 1366 індывідуальным членам (гэты лік нязменны з 1953 года). Месцы членаў могуць прадавацца, кошт аднаго месца цяпер даходзіць да 3 мільёнаў долараў ЗША.
Напачатку сакавіка 2006 года NYSE завяршыла зліццё з электроннай біржай Archipelago Holdings і ўпершыню за сваю гісторыю прапанавала акцыі фундатарам, стаўшы, такім чынам, камерцыйнай арганізацыяй. Гандаль акцый NYSE Group вядзецца на самой біржы; капіталізацыя па стане на 5 снежня 2007 года склала $22,6 млрд.
Напачатку чэрвеня 2006 года было абвешчана пра будучае зліццё Нью-Ёркскай фондавай біржы з еўрапейскай фондавай біржай Euronext. Гэта зліццё адбылося 4 красавіка 2007 года Shares of NYSE Euronext begin trading, marking the beginning of the first truly global financial marketplace
Дзейнасць thumb|«Трэйдары на падлозе» ў Нью-Ёркскай фондавай біржы. Для кожнай з тысяч гандлюемых каштоўных папер ёсць свой асобны гандлёвы цэнтр, свая «яма». На біржы здзяйсняюцца аперацыі з акцыямі і іншымі каштоўнымі паперамі. На біржы катыруюцца каштоўныя паперы больш за 3 тысяч (2008) кампаній. Агульная капіталізацыя кампаній, якія здзяйсняюць гандаль на NYSE, да канца 2006 г. склала $26,5 трлн.
Савет дырэктараў NYSE уключае старшыню, прэзідэнта, дзесяць членаў біржы і дзесяць прадстаўнікоў дзелавых колаў.
Будынак біржы размешчана на знакамітай вуліцы Уол-стрыт па адрасе Wall Street, 11.
Гл. таксама Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Нью-Ёркскай біржы NYSE Group (кіруе NYSE і NYSE Arca) Фондавы рынак Біржавая ўгода NASDAQ Fortune 1000 Хуаніта Крэпс
Спасылкі
Афіцыйны сайт NYSE Кароткая гісторыя і статыстыка NYSE
Катэгорыя:Манхэтэн Катэгорыя:Фінансы ў ЗША Катэгорыя:Фондавыя біржы Катэгорыя:Эканоміка Нью-Ёрка