Альфонса VIII Кастыльскі () ці Альфонса VIII Высакародны (, нар. 11 лістапада 1155, Сорыя — 6 кастрычніка 1214, Гут'ерэ-Муньяс) — кароль Кастыліі з 1158 года, адзіны сын Санча III Кастыльскага і Бланкі Наварскай.

Вялікую частку свайго валадарання правёў у барацьбе з рознымі іспанскімі дзяржавамі. Імкнуўся прыцягнуць на свой бок Англію, Францыю і Германію, але супраць яго склалі саюз усе гаспадары Пірэнейскага паўвострава, і яго выратаваў ад поўнай паразы толькі інтэрдыкт, накладзены Папай на Леон і Партугалію. У канцы валадарання яму атрымалася заключыць саюз з іншымі васпанамі Іспаніі і нанесці мусульманам параза пры Талосе, якая канчаткова зламала іх магутнасць 1212.

Яго кіраванне (больш 56 гадоў) з’яўляецца самым працяглым у гісторыі Кастыліі, а пазней і Іспанскага каралеўства.

Шлюбы і дзеці У 1176 годзе Альфонса VIII жаніўся на Элеаноры Англійскай, дачцэ Генрыха II Плантагенета і Элеаноры Аквітанскай. У іх было 12 дзяцей: Берэнгарыя Вялікая (1180—1246), каралева Кастыліі Санча (1181—?) Санча (1182—1184) Урака (1186—1220) Жонка Альфонса II Партугальскага. Бланка Кастыльская (1188—1252), жонка Людовіка VIII, караля Францыі. Фердынанд (1189—1211) Мафальда (1191—1204) Энрыке (1192 — канец 1190-х) Канстанса (1196 — канец 1190-х) Элеанора (1202—1244) Жонка Хаймэ I Арагонскага. Энрыке I (1204—1217), пераемнік Альфонса VIII на каралеўскім прастоле Кастыліі. Канстанса (?—1243)

У літаратуры Альфонса VIII — герой рамана Ліёна Фейхтвангера «Іспанская балада».

Спасылкі Гістарычныя дакументы на Vostlit.info Ліст караля Кастыліі Альфонса VIII Папе Інакенцію III пра вынікі перамогі аб’яднаных сіл хрысціянскай Іспаніі над войскамі Альмахадаў пры Лас Навас дэ Талоса 16 ліпеня 1212 года.

Бургундская дынастыя  Папярэднік Санча III  Кароль Кастыліі 1158—1214 ПераемнікЭнрыке I

Катэгорыя:Кіраўнікі Кастыліі Катэгорыя:Бургундская дынастыя (Кастылія)