Падзеі
15 студзеня: Джымі Вэйлз і Лары Сэнгер стварылі Вікіпедыю. 23 студзеня: Спроба згону рэйса 448, які накіроўваўся з Саны ў Хадэйду. 5 лютага: У Маскве на станцыі метро «Беларуская» спрацавала выбуховае прыстасаванне. 12 лютага: Касмічны апарат NEAR – Shoemaker апусціўся на паверхню астероіда 433 Eros. 16 сакавіка: Заснавана Нямецкая Вікіпедыя. 3 мая: Падпісаны ўказ аб устанаўленні дыпламатычных адносін Беларусі і Малаві. 25 мая: Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Ісландыяй. 1 чэрвеня: Cпадчынны прынц Непала Дыпендра на абедзе расстраляў караля Бірэндру і амаль усіх членаў каралеўскай сям’і, а потым застрэліўся сам. 21 чэрвеня: Адбылося сонечнае зацьменне, поўная фаза якога назіралася ў Паўднёвым паўшар’і. 13 жніўня: У Мінску падпісана пагадненне «Аб узаемных абавязацельствах адзінага кандыдата і шырокай грамадзянскай кааліцыі падчас і пасля выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». 9 верасня: Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, перамогу атрымаў Аляксандр Лукашэнка. 11 верасня: Тэрарыстычная атака на Сусветны гандлёвы цэнтр і Пентагон у ЗША. 7 кастрычніка: ЗША распачалі вайсковую аперацыю ў Афганістане. 18 кастрычніка: У бельгійскім Генце ўпершыню ўручана Сусветная прэмія саўндтрэкаў. 25 кастрычніка: Карпарацыя Microsoft выпусціла аперацыйную сістэму Windows XP. 6 снежня: Саветам Еўропы абвешчаны Еўрапейскі дзень моў, які адзначаецца 26 верасня. 19 снежня: Пачаліся масавыя беспарадкі ў Аргенціне на фоне эканамічнага крызісу. Беларускі гісторык Сяргей Рассадзін выявіў звесткі аб невядомым раней горадзе Казімір.
Нарадзіліся 31 мая: Іга Свёнтак, польская тэнісістка.
Памерлі 4 лютага: Яніс Ксенакіс, французскі кампазітар 9 лютага: Герберт Сайман, амерыканскі сацыёлаг і эканаміст 18 лютага: Балтус, французскі мастак 18 сакавіка: Джон Філіпс, амерыканскі музыкант 19 сакавіка: Чарлз Джонсан, грамадскі дзеяч, 2-і прэзідэнт Міжнароднага Таварыства Плоскай Зямлі (нар. 24.7.1924) 27 чэрвеня: Тувэ Янсан, фінская шведскамоўная пісьменніца, мастачка (нар. 9.8.1914) 26 жніўня: Валерый Васілевіч Маслюк, беларускі рэжысёр 10 верасня: Ахмад Шах Масуд, афганскі палявы камандзір 29 лістапада: Джордж Харысан, англійскі музыка, удзельнік гурта The Beatles (нар. 25.2.1943) 22 снежня: Уладзіслаў Чарняўскі, беларускі ксёндз (нар. 14.1.1916) 22 снежня: Жак Маёль, французскі нырэц