Менорка (; Мінорка ад ) — адзін з Балеарскіх астравоў, размешчаны ў Міжземным моры, належыць Іспаніі. Названы так, бо ён меншы за суседні востраў Мальёрка. Фінікійцы называлі востраў Нура, што значыць «востраў агню».
Насельніцтва Меноркі каля 82 000 чалавек. Геаграфічныя каардынаты — ад 39° 47' да 40° 00' з.ш. і ад 3° 52' да 4° 24' у.д. Найвышэйшы пункт — гара Монтэ-Тора, 358 м над узроўнем мора. На востраве вялікая колькасць мегалітычных помнікаў.
Спасылкі Menorca Facebook Page Віртуальнае вандраванне па востраве — панарамныя фота Пляжы Меноркі Адпачынак на Балеарах: Менорка
Катэгорыя:Балеарскія астравы