Грамадскі дом () — будынак у Празе. Размешчаны на Плошчы Рэспублікі.
Пабудаваны на месцы старога каралеўскага палаца, які служыў рэзідэнцыяй чэшскіх каралёў у XIV—XV стст. Пачаты будаўніцтвам у 1905 годзе, скончаны ў 1912 годзе. Пасля двух няўдалых конкурсаў праектаванне было падана Освальду Поліўке і Антаніну Бальшанеку. У афармленні ўдзельнічалі выбітныя чэшскія мастакі: мазаічнае пано на фасадзе выканана Карэлам Шпіларам, іншыя элементы дэкору належаць Ладзіславу Шалаўну, Іозефу Маржатке, Карэлу Новаку і інш. Над роспісам інтэр’ераў працавалі Альфонс Муха, Ян Прэйслер, Макс Швабінскі. Усё афармленне будынка прасякнута тэматыкай нацыянальнага адраджэння.
left|thumb|300px28 кастрычніка 1918 года ў Грамадскім доме была абвешчана незалежнасць Чэхаславакіі. У лістападзе 1989 года тут адбыліся першыя перамовы камуністычнага ўрада Чэхаславакіі з прадстаўнікамі Грамадзянскага форума на чале з Вацлавам Гавелам.
У наш час Грамадскі дом выкарыстоўваецца, галоўным чынам, як месца правядзення канцэртаў. Яго галоўная зала носіць імя чэшскага кампазітара Бедржыха Сметаны і з’яўляецца адной з асноўных канцэртных пляцовак Міжнароднага музычнага фестываля «Пражская вясна».
Літаратура Peter Cannon-Brookes Czech Sculpture, 1800—1938
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Прагі Катэгорыя:Канцэртныя залы Чэхіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1912 годзе Катэгорыя:1912 год у Празе