Казяле́ц (Ranunculus) — род кветкавых раслін сямейства .

Апісанне Шматгадовыя і аднагадовыя травяністыя расліны вышынёй да 100 см з пучком тонкіх каранёвых валаснікоў ці развітым карэнішчам. Лісце чаргаванае, пальчата-раздзельнае або суцэльнае. Кветкі пераважна жоўтыя, адзіночныя ці ў суквеццях. Плод — шарападобны шматарэшак.

Арэал і віды Аб’ядноўвае больш за 600 відаў (413 відаўRanunculus // The Plant List). Пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі каля 20 відаў, найбольш вядомыя: , народная назва курыная слепата, , , , , , , , . Растуць на вільготных лугах, у лясах і інш.

Выкарыстанне Лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Многія віды казяльца атрутныя для буйнай рагатай жывёлы і авечак.

Літаратура

Род 15. Ranúnculus L. — Лю́тик // Маевский П. Ф. Флора средней полосы европейской части России. 11-е изд. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2014. — С. 66—71. — 635 с., ил. — ISBN 978-5-87317-958-9.

Спасылкі Ranunculus // The Plant List

Катэгорыя:Флора Еўразіі