«Мінчу́к» — кніжнае таварыства. Заснавана 14 снежня 1906 года ў Мінску на кааператыўнай аснове для выдання і распаўсюджвання беларускіх кніг і газетС. Александровіч. Пуцявіны роднага слова // Полымя. — 1967. — № 8. — С. 217.. Заснавальнікі — Антон Шабуня, Уладзімір Самойла, Сяргей Скандракоў і іншыя. Разам з выдавецтвам «Нашай Нівы» кніжнае таварыства «Мінчук» выдала ў 1907 годзе кірыліцай і лацінкай апавяданне Элізы Ажэшкі «Гедалі». Рыхтавала да друку «Жалейку» Янкі Купалы. Спыніла дзейнасць з-за адсутнасці сродкаў«Мінчук» // — С. 459.. Існавала да 30 снежня 1909 года (паводле Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі дзейнічала ў снежні 1906—1907 гадоў).
Літаратура Бярозкіна Н. Гісторыя кнігадрукавання Беларусі (XVI — пачатак XX ст.). — , 1998. — С. 135.
«Мінчук» // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. Т. 3: Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — : БелСЭ, 1986. — С. 635.
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1906 годзе Катэгорыя:1906 год у Мінску