Ганна Паўлаўна (7 (18) студзеня 1795, Санкт-Пецярбург-17 лютага (1 сакавіка) 1865, Гаага) — вялікая князёўна, малодшая дачка Паўла I Пятровіча і Марыі Фёдараўны. Сястра Аляксандра I. Каралева Нідэрландаў і вялікая герцагіня Люксембурга ў 1840—1849 гадах.
Сям’я Муж (з 1816) Вільгельм (Вілем) II Фрэдэрык Георг Лодэвейк Аранскі (1792—1849), кароль Нідэрландаў і вялікі герцаг Люксембурга з 1840. Камандаваў нідэрландскімі войскамі пры Ватэрлоа (1815).
Дзеці:
Вілем III (1817—1890); Аляксандр (1818—1848); Генрых (Хендрык) (1820—1879); Сафія-Вільгельміна (1824—1897), замужам за сваім стрыечным братам Карлам Аляксандрам (1818—1901), сынам вялікай князёўны Марыі Паўлаўны і вялікага герцага Веймарскага Карла Фрыдрыха (1783—1853).
Узнагароды
14 студзеня 1795 — Ордэн Святой Кацярыны 1 ступені (пры хрышчэнні) Спіс кавалераў Ордэна Святой Кацярыны
Катэгорыя:Расійскія вялікія князёўны Катэгорыя:Ганаровыя аматары Імператарскай Акадэміі мастацтваў