Высокі прадстаўнік па Босніі і Герцагавіне () — каардынатар міжнародных намаганняў па выкананні грамадзянскіх аспектаў мірнага ўрэгулявання ў Босніі і ГерцагавінеСоглашение о мире в Боснии и Герцеговине 1995 года. Справка.

Высокі прадстаўнік таксама з’яўляецца адмысловым Прадстаўніком Еўрапейскага саюза.

Паўнамоцтвы Высокі прадстаўнік валодае паўнамоцтвамі звальняць дзяржаўных дзеячаў, дзеянні якіх нясуць пагрозу міру і бяспецы Босніі і Герцагавіны, а таксама адмяняць рашэнні баснійскіх уладаў і выносіць свае ўласныя.

Высокі прадстаўнік і яго Апарат (Office of the High Representative, OHR) рэпрэзентуюць краіны-ўдзельніцы Дэйтанскага дагавора праз Савет па выкананні Мірнага дагавора (Peace Implementation Council, PIC).

Гісторыя Пасада была створана ў 1995 годзе, адразу ж пасля падпісання Дэйтанскай мірнага дагавора, для назірання за выкананнем гэтай дамовы.

27 лютага 2007 года Савет па выкананні Мірнага дагавора вырашыў спыніць мандат Высокага прадстаўніка з 30 чэрвеня 2008 года. Аднак у лютым 2008 года была прынята пастанова падоўжыць мандат на няпэўны тэрмін, улічваючы яго станоўчыя вынікіPress conference by the High Representative Miroslav Lajcak following the Peace Implementation Council Steering Board session in Brussels on 26-27 February 2008 .

Спіс Высокіх прадстаўнікоў Усе Высокія прадстаўнікі былі з краін Еўрасаюза, а іх паўнамоцтвы былі атрыманы ад Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Карл Більт (14 снежня 1995 — 18 чэрвеня 1997) Карлас Вэстэндорп (18 чэрвеня 1997 — 18 жніўня 1999) Вольфганг Петрыч (18 жніўня 1999 — 27 траўня 2002) лорд Пэдзі Эшдаўн (27 траўня 2002 — 31 студзеня 2006) Крысціян Шварц-Шылінг (31 студзеня 2006 — 2 ліпеня 2007) Міраслаў Лайчак (2 ліпеня 2007 — 26 сакавіка 2009) Валянцін Інцко (26 сакавіка 2009 — 31 ліпеня 2021) Крысціян Шміт (31 ліпеня 2021 — цяперашні час)

Крыніцы

Спасылкі Сайт Высокага прадстаўніка па Босніі і Герцагавіне Сайт Адмысловага прадстаўніка ЕС па Босніі і Герцагавіне

Катэгорыя:Боснія і Герцагавіна Катэгорыя:Знешняя палітыка Еўрапейскага саюза