Лаці́нская мова, або лаці́на, таксама латы́нь, () — мёртвая мова з індаеўрапейскай моўнай сям’і (італійскай моўнай групы), якая істотна паўплывала на лексікон многіх моў свету. Афіцыйная мова Ватыкана і Каталіцкай Царквы. Ужываецца ў біялогіі і медыцыне. Алфавіт — лацінскі. Паводле граматычнага ладу — флектыўная.

Пісьмовасць thumb|289px|Інскрыпт з Калізея на лацінскай мове.

літаралацінскаяназваасноўныалафон (МФА)A aāB bbēC ccēD ddēE eēF fefG ggēH hhāI iīJ jjotK kkāL lelM mem літаралацінскаяназваасноўныалафон (МФА)N nenO oōP ppēQ qqūR rerS sesT ttēU uūV vvēW wū (vē) duplexX xexY yī GraecaZ zzēta

Літары C і K абедзве азначаюць . У архаічных надпісах С звычайна выкарыстоўваецца перад І і Е, у той час як К выкарыстоўваецца перад А. Аднак у класічны час выкарыстанне К было абмежавана вялікім спісам спрадвечна лацінскіх слоў; у грэчаскіх запазычаннях капа (Κκ) заўсёды перадаецца літарай С. Літара Q дазваляе адрозніваць мінімальныя пары і , напрыклад cui і qui .

У ранняй латыні С азначала две розныя фанемы і . Пазней была ўведзена асобная літара G, аднак напісанне С захавалася ў скарачэннях шэрага старажытнарымскіх імён, напрыклад Gāius (Гай) скарочана пісалася C., а Gnaeus (Гней) як Cn. У класічнай латыні літары I і V (назва: ū) азначалі як галосныя і , так і зычныя (дакладней, паўгалосныя) і . У Сярэднявякоўі была уведзена розніца Ii/Jj і Uu/Vv, якая і зараз пры выданні лацінскіх тэкстаў з’яўляецца неабавязковай. Часта выкарыстоўваюцца толькі Ii, Uu, Vv, часам — Ii и Vu. Літары Y і Z былі ўведзены ў класічную эпоху дзеля запісу слоў грэчаскага паходжання, літара W была ўведзена ў Сярэднявякоўі дзеля запісу слоў германскага паходжання. Паўгалосны рэгулярна падвойваўся паміж галоснымі, але гэта не паказвалася пісьмова. Перад галосным І паўгалосны І не пісаўся наогул, напрыклад ‘кінуў назад’ часцей пісалася reicit, а не reiicit

Лацінскі алфавіт з’яўляецца асновай пісьмовасці многіх сучасных моў.

Гісторыя thumb|289px|Lapis niger (літаральна «Чорны камень») — адзін з найбольш ранніх помнікаў (6—5 стст. да н.э.) з надпісам на лацінскай мове. Лацінская мова разам з фалікскай (лаціна-фалікская падгрупа), разам з окскай і умбрыйскай мовамі складала італійскую галіну індаеўрапейскай сям’і моў. У працэсе гістарычнага развіцця старажытнай Італіі лацінская мова выціснула іншыя італійскія мовы і з часам заняла дамінантнае становішча ў заходнім Міжземнамор’і. У цяперашні час адносіцца да ліку так званых мёртвых моў, як старажытнаіндыйскі санскрыт, старажытнагрэчаская мова.

У гістарычным развіцці лацінскай мовы адзначаецца некалькі этапаў, якія характэрны з пункту гледжання яе ўнутранай эвалюцыі і ўзаемадзеяння з іншымі мовамі.

Архаічныя латынь З’яўленне латыні як мовы адбылося у сярэдзіне ІІ тысячагоддзя да н.э. У пачатку І тыс. да н.э. на лацінскай мове размаўляла насельніцтва невялічкай вобласці Лацый (лац. ‘’Latium’’), што размешчана на захадзе сярэдняй часткі Апенінскага паўвострава, па ніжэйшай плыні Тыбра. Племя, што жыло ў лацыі, звалося лацінамі (лац. ‘’Latini), яе мова — лацінская. Цэнтрам гэтай вобласці стаў горад Рым (лац. ‘’Roma), з-за якога ўсе плямёны, што аб’ядналіся вакол яго, сталі зваць сябе рымлянамі (лац. ‘’Romani).

Наболей раннія пісьмовыя крыніцы на лацінскай мове маюць дачыненне, меркавана, да канца 6 — пачатка 5 стагоддзя да н.э. Гэта знойдзены ў 1978 годзе надпіс са старажытнака горада Сатрыка (50 кіламетраў на поўдзень ад Рыма), які датуецца канцом 6 стагоддзя да н.э., і урывак сакральнага надпісу на абломку чорнага камня, які знойдзены ў 1899 годзе пры раскопках рымскага форума, які адносіўся да 500 года да н.э. Да старажытных помнікаў архаічнай латыні адносяцца таксама і шматлікія надпісы на могілках і афіцыйныя дакументы 3 — пачатка 2 стагоддзя да н.э., з якіх найболей вядомыя эпітафіі рымскіх палітычных дзеячаў Сцыпіёнаў і тэкст сенацкай пастановы аб свяцілішчах бога Вакха.

Паступовае распаўсюджванне лацінскай мовы за межы Рыма і выцясненне іншых моў старажытнай Італіі пачынаецца з 4—3 стст. да н. э. Лацінізацыя Апенінскага паўвострава (за выключэннем поўдня Італіі і Сіцыліі, дзе захоўвалася грэчаская мова) у асноўным скончылася к 1 ст. да н. э. Далейшыя заваяванні рабаўладальніцкага Рыма прывялі да распаўсюджвання лацінскай мовы ў Паўночнай Афрыцы, Іспаніі, Галіі, Брытаніі, прырэйнскай Германіі, у Рэцыі, Паноніі і Дакіі.

Найбуйнейшым прадстаўніком архаічнага перыяду ў галіне літаратурнай мовы з’яўляецца старажытнарымскі камедыёграф Плаўт (каля. 245—184 да н. э.), ад якога да нашага часу дайшло 20 камедый цалкам і даўна — урыўкамі. Аднак, трэба адзначыць, што слоўнікавы склад камедый Плаўта і фанетычная структура яго мовы ўжо набліжаецца да норм класічный латыні 1 стагоддзя да н.э.

Класічная латынь

Класічная («залатая») латынь — літаратурная мова, якая дасягнула найвышэйшай выразнасці і сінтаксічнай стромкасці ў празаічных творах Цыцэрона (106 — 43 да н.э.) і ў паэтычных творах Вергілія (70 — 19 да н.э.) і Авідзія (43 да н.э. — 18 н.э).

Перыяд фарміравання і росквіту класічнай лацінскай мовы быў звязаны з ператварэннем Рыма ў найбуйнейшую дзяржаву Міжземнамор’я, якая падпарадкавала сабе значную частку Еўропы, Паўночную Афрыку і Малую Азію. Ва ўсходніх правінцыях рымскай дзяржавы (Грэцыя, Малая Азія) была шырока распаўсюджава грэчаская мова і высокаразвітая грэчаская культура, лацінская мова не атрымала шырокага распаўсюду. Інакш справа складвалася ў заходнім Міжземнамор’і. На канец 2 стагоддзя да н.э. лацінская мова пануе на ўсёй тэрыторыі Італіі, а хутка распаўсюджваецца ў Галіі, на Пірэнейскім паўвостраве. Праз рымскіх салдат і гандляроў лацінская мова атрымлівае выхад у масы і аказваецца найболей эфектыўным сродкам раманізацыі захопленых тэрыторый.

<table style="float: right; margin-left: 1em; margin-bottom: 0.5em; width: 275px; border: #99B3FF solid 1px"> <td valign="top" align="left">                   Лацінскія фразыNon tam praeclare est scire Latine, quam turpe nescire <td valign="down" align="right"> Не так ухвальна ведаць лацінскую мову, як ганебна не ведаць яе. Цыцэрон</tr> </table> Пры гэтым найболей актыўна раманізуюцца бліжэйшыя суседзі рымлян — кельты, якія жылі на тэрыторыі Галіі (сучасная Францыя), Бельгіі, Швейцарыі. Заваяванне Галіі пачалося яшчэ ў другой палове 2 стагоддзя да н.э. і скончылася ў канцы 50-х гг. да н.э. у выніку паспяховых паходаў Юлія Цэзара. Тады ж рымскія войскі упершыню шчыльна сутыкнуліся з германскімі плямёнамі, якія так і не здолелі захапіць, у выніку чаго тыя пазбеглі раманізацыі, а іх мовы далі пачатак усім германскім мовам сучаснай Еўропы. Цэзар таксама здзеснівае два паходы ў Брытанію, аднак гэтыя кароткія экспедыцыі не мелі сур’ёзных наступстваў. Толькі ў 1 стагоддзі нашай эры рымляне здолелі далучыць Брытанію да сваёй імперыі.

Посткласічная латынь Ад класічнай латыні прынята адрозніваць мову рымскай мастацкай літаратуры так званага посткласічнага («срэбранага») перыяду, які храналагічна супадаў з I—II стагоддзямі н.э. (так званы Прынцыпат ранняй імперыі). Сапраўды, мова празаічных пісьменнікаў і паэтаў таго часу (Сенека, Тацыт, Ювенал, Марцыял, Апулей) адрозніваецца значнай самабытнасцю ў выбары стылёвых сродкаў. Але, паколькі нормы граматычнага строю лацінскай мовы, якія былі распрацаваны цягам класічнага перыяду, не парушаюцца, то дзяленне на класічную і посткласічную латынь мае хутчэй літаратуразнаўскае, чым лінгвістычнае значэнне.

Позняя латынь У якасці асобнага перыяда ў гісторыі латыні вылучаюць познюю латынь, якая храналагічна супадае з III—VI стагоддзямі (позняя імперыя, яе заняпад і ўзнікненне варварскіх дзяржаў). У творах пісьменнікаў гэтага перыяду (пераважна гісторыкаў і хрысціянскіх багасловаў, такіх як Арыген, Цертуліян, Аўрэлій Аўгусцін) з’яўляюцца марфалагічныя і сінтаксічныя нормы, якія рыхтуюць пераход ад латыні да раманскіх моў.

Сярэднявечная латынь thumb|289px|Тэкст на латыні, сярэднявечная Біблія, 1407 год Сярэднявяковая, або хрысціянская латынь, — гэта найперш літургічныя (рэлігійныя) тэксты — гімны, спевы, малітвы. У канцы 4 стагоддзя Іеранім Стрыдоснкі пераклаў Біблію на лацінскую мову. Гэта пераклад, вядомы пад назвай «Вульгата» быў прызнаны раўнацэнным арыгіналу на каталіцкім Трыдэнтскім саборы ў 16 стагоддзі. З таго часу латынь, нароўні са старажытнаяўрэйскай і старажытнагрэчаскай мовамі лічыцца адной з сакральных моў Бібліі.

Лацінская мова ў Сярэднія вякі стала міжнароднай мовай навукі, школы, філасофіі, дыпламатыі, часткова літаратуры.

Латынь у Новы час Эпоха Адраджэння пакінула нам вялікую колькасць навуковых прац на лацінскай мове. Гэта медыцынскія трактаты медыкаў італьянскай школы 16 стагоддзя: «Аб будове чалавечага цела» Андрэаса Візалія (1543), «Анатамічныя назіранні» Габрыеля Фалопія (1561), «Анатамічныя творы» Барталамея Эўстахіа (1552) і інш.

Латынь Сярэдніх вякоў даволі далёка адыйшла ад класічных твораў рымлян, і ў 14 стагоддзі ў Італіі пачаўся рух за вяртанне да ўзорнай старажытнай латыні Цыцэрона, у супрацьлегласць латыні царквы і ўніверсітэтаў, якую гуманісты з пагардай звалі «куханнай латынню». Гуманісты актыўна размаўлялі і пісалі на лацінскай мове: Т. Мор, Эразм Ратэрдамскі, М. Капернік, Ф. Бэкан, І. Ньютан. Дзякуючы лацінскай мове культура Рыма і ўспрынятая ім грэчаская культура сталі набыткам чалавецтва. Еўрапейскія мовы адчулі на сабе ўплыў лацінскай мовы як крыніцы лексічнага ўзбагачэння і папаўнення палітычнай, навуковай і тэхнічнай тэрміналогіі. Лацінскі алфавіт абслугоўвае многія мовы свету.

Лацінская мова ў 16 стагоддзі застаецца найважнейшым сродкам міжнароднай камунікацыі культурнага і навуковага асяроддзя. Аднак, у час Рэфармацыі, секулярызацыя жыцця ўсё болей абмяжоўвае ўжыванне латыні ў царкоўнай галіне: лютэране, кальвіністы, англікане перакладаюць Біблію на родныя мовы сваіх краін, у выніку чаго Біблія робіцца агульназразумелай. Людзі самі вывучаюць біблейскія нормы і пачынаюць крытыкаваць з іх дапамогай дзяржаву, каралеўскую ўладу і саму царкву. У дыпламатыі латынь паступова выцясняецца французскай мовай: Вестфальская мірная дамова 1648 года была першым міжнародным палітычным дакументам, які напісаны не на латыні.

Да 18 стагоддзя латынь была міжнароднай мовай навукі. У лацінскім перакладзе ў 1503 годзе сталі шырока вядомыя запісы Амерыга Веспучы аб адкрыцці Новага Свету. На лацінскай мове быў складзены першы дакумент руска-кітайскіх адносін — Нерчынская дамова. На латыні пісаў свае творы філосаф Спіноза (1632—1677), англійскі навуковец Ісаак Ньютан (1643—1727), рускі вучоны Міхаіл Ламаносаў (1711—1765) і інш. Аднак пасля Вялікай французскай рэвалюцыі ў канцы 18 стагоддзя ўніверсітэцкае выкладанне было перакладзена з латыні на сучасныя мовы, што істотна падарвала статус латыні як асноўнай мовы навукі. У выніку, у 19 стагоддзі латынь амаль выйшла з ужываня. Долей за ўсё яна пратрымалася ў філалогіі (асабліва класічнай) і медыцыне. У 20 стагоддзі латынь засталася толькі мовай каталіцкай царквы, аднак і ў гэтай якасці яна саступіла большасць пазіцый нацыянальным мовам розных краін у 2-й палове 20 стагоддзя. У апошнія гады ў краінах Заходняй Еўропы і Паўднёвай Амерыкі ўзнік рух за адраджэнне выкарыстання лацінскай мовы ў якасці міжнароднай мовы навукі. Адбылося некалькі кангрэсаў міжнароднай арганізацыі, якую стварылі дзеля гэтай мэты, выходзіць спецыяльны часопіс. Таксама латынь сёння з’яўляецца афіцыйнай мовай Ватыкана.

У рэцше рэшт лацінская мова, разам са старажытнагрэчаскай, служыць дзеля ўтварэння тэрміналогіі грамадска-палітычнай і навуковай сферы.

Латынь у Беларусі