Сеза́рыя Э́вара (; 27 жніўня 1941, Міндэлу — 17 снежня 2011, Сан-Вісентэ; па мянушцы «басаногая дзіва»)  — спявачка з астравоў Зялёнага Мыса, выканаўца морны, фаду і мадыньі.

Спявала на кабавердыйскай крэольскай — дыялекце партугальскай мовы. Акустычнае апраўленне голасу складалі раяль, гавайская гітара, акардэон, скрыпкі і кларнет.

На сцэну Эвара нязменна выходзіла басанож — гэта сімвалічная даніна беднаты, у якой жылі (і працягваюць жыць) яе землякі на Астравах Зялёнага Мыса. Сезарыя хадзіла басанож і ў жыцці, ужо вельмі шмат гадоў. Яна абувалася толькі ў сандалі падчас паездак па краінам з умераным кліматамhttp://www.esc-team.com/index.php?topic=2474.0;wap2 .

Альбомы 1987 — Distino di belta 1988 — La Diva Aux Pieds Nus () 1990 — Distino de Belita () 1991 — Mar Azul () 1992 — Miss Perfumado

1994 — Sodade 1995 — Cesária () 1997 — Cabo Verde () 1999 — Café Atlântico () 1999 — Mar Azul 1999 — Cesaria Evora Remixes 1999 — Best Of () 2001 — São Vicente de Longe () 2002 — In Bloom II 2003 — Voz de Amor () 2003 — All Gold Of The World 2006 — Rogamar () 2009 — Nha Sentimento

Дзейнасць У сваёй краіне спявачка фінансавала ўсю сістэму пачатковай школьнай адукацыі.

Спасылкі

www.cesaria-evora.com

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі»