Жыжкаўская тэлевізійная вежа () — тэлевізійная і радыёвяшчальная вежа ў Празе, у раёне Жыжкаў.

Вежа была пабудавана ў 1985—1992 гадах. Вышыня — 216 метраў, з’яўляецца самым высокім збудаваннем у Чэхіі.

Вежа знаходзіла міжнародныя водгукі і як славутасць, і як самы выродлівы будынак. Крытыцы падвяргалася размяшчэнне (блізкасць яўрэйскіх могілак(чэш.), электрамагнітны фон, парушэнне панарамы Прагі)Atlas Česka турыстычны даведнік па славутасцях ЧэхііŽižkovská věž je 2. nejošklivější stavbou světa, rozhodla anketa — iDNES.cz справаздача пра апытанне virtualtourist у навінах iDnes.

Вежа складаецца з трох бетонных слупоў, звязаных папярочнымі пляцоўкамі, на якіх размяшчаецца тэлерадыёвяшчальнае абсталяванне, рэстаран, кафэ і тры аглядных памяшкання. Па выгляду вежа нагадвае ракету на пускавой пляцоўцы. Таксама цікавым упрыгожваннем з’яўляюцца фігуры дзяцей, якія поўзаюць па вежы (кампазіцыя «Немаўляты» Давіда Чорнага, 2000)Ceské radiokomunikace апісанне вежы на сайце чэшскага радыёвяшчання České radiokomunikace.

На ліфце можна падняцца ў рэстаран (вышыня 66 м) і на аглядную пляцоўку, якая размяшчаецца на вышыні 93 м, адкуль адкрываецца непаўторны краявід на 100 кмTower Praha a.s. кампанія, якая размяшчалася ў вежы на працягу 15-ці гадоў. З 10 студзеня 2010 года рэстаран не працуе. Хуткасць руху ліфтаў складае 4 м/сек. Вага вежы — 11 800 т.

Вежа таксама выкарыстоўваецца як метэаралагічная лабараторыя.

Тэлевежа ўваходзіць ва Сусветную федэрацыю вышынных веж.

Спасылкі

Электронная экскурсія

Катэгорыя:Тэлевежы Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Прагі Катэгорыя:Вежы Чэхіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1992 годзе Катэгорыя:1992 год у Празе