Фрэнсіс Форд Копала (; нар. , , Мічыган, ЗША) — амерыканскі кінарэжысёр, журналіст, выдавец часопісаў і ўладальнік сеткі гатэляў. Найбольш вядомы дзякуючы кiнатрылогii «Хросны бацька» і фільму пра вайну ў В’етнаме «Апакаліпсіс сёння». Брат Таліі Шайр, дзядзька Нікаласа Кейджа і Джэйсана Шварцмана, бацька Сафіі Копалы і Рамана Копалы. Фрэнсіс з’яўляецца пяціразовым лаўрэатам прэміі «Оскар», у тым ліку «за выдатны прадзюсарскі ўнёсак у развіццё кінавытворчасці», тры з якіх ён атрымаў за сцэнарыі сваіх фільмаў, двухразовым уладальнікам «Залатой пальмавай галіны» за фільмы «Размова» і «Апакаліпсіс сёння», і лаўрэатам іншых кінематаграфічных узнагарод.
Выбраная фільмаграфія 1969 — «Людзі дажджу» / The Rain People 1972 — «Хросны бацька» / The Godfather 1974 — «Размова» / The Conversation 1974 — «Хросны бацька 2» / The Godfather Part II 1979 — «Апакаліпсіс сёння» / Apocalypse Now 1982 — «Ад усяго сэрца» / One from the Heart
1990 — «Хросны бацька 3» / The Godfather Part III 2024 — «Мегалаполіс» / Megalopolis
Зноскі
Спасылкі
Бібліяграфія
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую рэжысуру Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшую рэжысёрскую працу Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сатурн»