Алякса́ндраўкаРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 20). — вёска ў Рагінскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

За 27 км на поўнач ад Буда-Кашалёва і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 73 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.

Планіроўка складаецца з двух кароткіх, паралельных шыротных вуліц, забудаваных драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснавана напачатку XX стагоддзя. У 1909 годзе — фальварак, у Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.

У 1920-я гады ішло актыўнае засяленне былых памешчыцкіх зямель перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Прыбарскім сельсавеце Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас.

Вёска ў Мікалаеўскім сельсавете Буда-Кашалёўскага раёна, у саўгасе «Чачора».

Падчас Вялікай Айчыннай вайны у вёсцы дзейнічала падпольная група (15 чалавек), якую ўзначальваў П. Я. Мацюшкоў. У сакавіку 1943 года група склала аснову партызанскага атрада на чале з П. Я. Мацюшковым.

У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Рагінь» (цэнтр — вёска Рагінь). Да 26 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Мікалаеўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..

Насельніцтва 1909 год — 1 двор, 5 жыхароў. 1925 год — 18 двароў. 1959 год — 152 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 13 гаспадарак, 22 жыхара.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Рагінскі сельсавет