Лясная куніца, жаўтадушкаНапісанне Лясная куніца, Жаўтадушка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.22, куніца, куна — у крыніцы пад назвай (Martes martes) — від млекакормячых з сямейства .
Апісанне
Даўжыня цела 45—53, хваста 22—28 см, маса 1,6—1,8 кг. Зімовая поўсць мяккая, пушыстая, на спіне і баках буравата-палевая, на горле пляма ад вохрыста-жоўтага да светла-аранжавага колеру.
Арэал і экалогія
Жыве ў Еўропе і заходніх частках Азіі, галоўным чынам у старых яловых, ялова-шыракалістых і дубова-грабовых лясах, у алешніках. У адрозненне ад сваёй сваячкі , лясная куніца пазбягае людскіх паселішчаў.
Размнажэнне
Гнёзды (найчасцей у дуплах) мае толькі ў перыяд дзетанараджэння. Корміцца мышападобнымі грызунамі, вавёркамі, птушкамі. Гон у ліпені—жніўні. Да 6 дзіцянят нараджаецца ў красавіку—маі наступнага года.
Значэнне
Каштоўны прамысловы звярок (здабыча дзеля шкурак). У мінулым звычайны звер беларускіх лясоў, важны аб'ект палявання, абмену і гандлю; у XIX ст. колькасць значна паменшала і прадаўжала скарачацца.
Літаратура Лясная куніца // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
Катэгорыя:Куніцавыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе