thumb|250px|Вежа базілікі __NOTOC__ Базіліка святога Георгія () — найстарэйшая захаваная царква на ў Пражскім Градзе.

Аднанефная базіліка была закладзена Ураціславам I у 920 годзе ў гонар Святога Георгія для захоўвання рэштак Святой Людмілы Чэшскай. У 973 годзе царква была істотна пашырана за кошт прыбудовы абацтва бенедыкцінаў, прысвечанага таму ж святому. У 1142 годзе базіліка істотна пацярпела падчас буйнога пажару, але за кароткія тэрміны была адноўлена амаль у першародным выглядзе, за выключэннем фасада і некаторых мастацкіх дэталяў унутранага ўбрання. Былі дабудаваны дзве апаковыя раманскія вежы з строенымі вокнамі. Вузейшую паўночную вежу звалі Евай, шырэйшую, АдамамBazilika sv. Jiří - Prague Welcome . Паўднёвая вежа была ўзведзена на месцы, дзе некалі стаяла капэла Найсвяцейшай Дзевы Марыі, якая, верагодна, і была месцам пахавання Св. Людмілы.

Прыбудаваная да базілікі гатычная капліца прысвечана святой Людміле Чэшскай, рэшткі якой захоўваюцца ўнутры, і датуецца XIII ст. Паўднёвы бок прылягае да апсіды. Каменная грабніца была створана Петэрам Парлерам у XIV ст. па замове Карла IV. Паўднёвы фасад уяўляе сабой раманскую сцяну, якая абрамляе па-майстэрску выкананы ў 1515 г. Бенедыктам Рыдам рэнесансны партал. Перабудаваны Парлерам заходні фасад быў пазней абліцаваны чырвонай цэглай у стылі барока.

Галоўны фасад будынка, выкананы ў стылі барока, датуецца канцом XVII стагоддзя меркавана архітэктарам Франчэска Караці. Скульптуры на фасадзе стварыў Ян Бендл. У 1718—1722 гадах чэшскім архітэктарам Францішкам Максіміліянам Канькай была дабудавана капэла Святога Яна Непамуцкага, скляпенне якой упрыгожана фрэскай Апафеоз Св. Яна Непамуцкага, якая прыпісваецца В. Райнеру. Скульптуру святога і анёлаў стварыў Фердынанд Максіміліян Брокаф. У базіліцы знаходзяцца магілы яе заснавальніка Ураціслава I, і яго ўнука Баляслава II Набожнага.

Сённяшні выгляд, які ў значнай меры адпавядае базіліцы XII стагоддзя, абавязаны ажыццёўленай у 1887—1908 гадах рэканструкцыі ў стылі пурызму па праектах архітэктара Францішка Маха.

Галерэя

Гл. таксама Кляштар Святога Георгія, Прага

Бібліяграфія J. Staňková, J. Štursa, S. Voděra, Pražská architektura. Významné stavby jedenácti století, Praha 1991. Stephen Brook, 2003, Przewodnik National Geographic Praga i Czechy, National Geographic, ISBN 83-89019-50-7. Zd. Buříval, Staletá Praha, Sborník Pražského střediska státní památkové péče a ochrany přírody, Orbis, Praha, 1965 J. Burian, J. Svoboda, Pražský hrad, Olympia, Praha, 1976

Спасылкі

Базіліка Святога Георгія - Prague-wiki St. George's Basilica At Prague Castle Prague travel guide & tourist information service

Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:З’явіліся ў 920 годзе Катэгорыя:Каталіцкія храмы Чэхіі Катэгорыя:Бенедыкцінскія кляштары Чэхіі Катэгорыя:Базілікі Прага Катэгорыя:Пражскі Град