Гараўскія — вялікалітоўскі арыстакратычны род.
Гісторыя Паводле падання, род польскага паходжання, першы з іх — Іван Гракала-Гараўскі, за службу падчас войнаў са шведамі і туркамі атрымаў ад Жыгімонта Вазы маёнткі. Род занесены ў VI частку радаводай кнігі Мінскай губерні.
Паводле Яўгена Глінскага і Юрыя Снапкоўскага, якія распрацоўвалі радавод Гараўскіх, апублікаваны ў «Гербоўніку беларускай шляхты» (т. 4, 2016), большасць звестак пра гераічных і заслужаных продкаў роду — фальсіфікацыі. Імаверны радавод пачынаецца ад Людвіка, які жыў у сярэдзіне XVIII стагоддзя. Шматлікія нашчадкі Людвіка пазней жылі ў розных месцах Ігуменскага павета. Галіна, з якой паходзяць тры браты-мастакі мела маёнткі паблізу Брадца і Барацічаў — у Наборках, Астроўках і Уборках (цяпер не існуе, урочышча за 2 км на паўночны ўсход ад Падкаменя). Гэтыя Гараўскія былі пароднены з мясцовымі шляхецкімі радамі Туміловічаў, Усціновічаў, Станкевічаў, Кудрэвічаў, Пятровічаў і іншымі.
Многія з гэтай галіны Гараўскіх былі ахрышчаны ва ўніяцкай царкве ў Брадцы. Дзед братоў-мастакоў — Францішак Гараўскі, пахаваны на могілках у Брадцы.
Бацьку мастакоў — Галірыю належала 200 га спадчынных уладанняўРГИА. ― Ф. 1343. ― Оп. 19. ― Д. 3065 ; РГВИА. ― Ф. 400. ― Оп. 12. ― Д. 18689 (1893).
Найбольш вядомыя Браты-мастакі Гараўскія герба «Кораб»:
Апалінарый Гіляравіч Гараўскі (1833—1900), мастак. Іпаліт Гіляравіч Гараўскі (1828 — пасля 1864), мастак-пейзажыст. Гілярый Гіляравіч Гараўскі (1847—1874), мастак-акварэліст.
Крыніцы
Літаратура