Элеанора Аркадзеўна Язерская () — беларуская радыё- і тэлевядучая, педагог, актрыса.
Адна з самых яркіх асоб беларускага музычнага бамонду ў 1980-х — 2000-х гадах. За ёй замацаваліся слава і вобраз «свецкай ільвіцы».
Біяграфія
Нарадзілася 8 ліпеня 1946 года ў Мінску на вуліцы Савецкай. Бацька Элеаноры паходзіў з Гомеля, быў інжынерам-энергетыкам і ўзначальваў транспартную службу пры Савеце Міністраў БССР, а маці Аўгуста паходзіла з Ніжняга Ноўгарада, была фельчарам. Бацькі пабраліся шлюбам зусім маладымі, пражылі ў шлюбе 30 гадоў і развяліся з-за любоўнага рамана бацькі. У Элеаноры былі старэйшы брат Анатоль (загінуў маладым падчас Другой сусветнай вайны) і сястра Міла (перабралася ў Нідэрланды). Пасля таго, як бацька пакінуў сям’ю, ён пражыў 12 гадоў і памёр ва ўзросце 66 годЯЗЕРСКАЯ Элеанора, артыкул «Сям’я» . Паўторна маці Элеаноры Язерскай выйшла замуж у Мінску за героя Савецкага Саюза Аляксандра Антонавіча Антонава (1915—1997)Элеонора ЕЗЕРСКАЯ: «Завтраки в номер носили только Магомаеву и моему коту…».
Напрыканцы жыцця была ў глыбокай дэпрэсіі, практычна не выходзіла з дому, скардзілася на высокі ціск. Казала, што не жадае нікога бачыць і чуць. Апошнія месяцы перад смерцю жыла адна. Дзяцей не мела, яе цела выявіў пляменнік — дзверы кватэры прыйшлося ўзломвацьУмерла Элеонора Езерская.
Памерла 16 мая 2014 года ў Мінску ад сардэчнай недастатковасці. Развітанне праходзіла ў будынку Белтэлерадыёкампаніі на вуліцы Макаёнка, 12. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках побач з маці і айчымам.
Адукацыя Скончыла музычнае вучылішча, а пасля — кансерваторыю. Займалася самаадукацыяй. Збірала ў сваёй мінскай кватэры на плошчы Перамогі кнігі, карціны (мела творы Леаніда Шчамялёва, Аляксандра Кішчанкі і інш.) і прыгожыя рэчы (мейсенскі фарфор, антыкварныя гадзіннікі, статуэткі); любіла падарожнічаць па розных краінах і бываць у месцах, звязаных са знакамітымі людзьмі культуры. Была знаёма з многімі вядомымі асобамі культуры Беларусі і СССР.
Творчасць З пачатку 1980-х гадоў шмат гадоў працавала вядучай сваіх творчых праектаў пра мастацтва на Беларускім тэлебачанні і радыё і амаль усё жыццё прысвяціла тэлебачанню. Пачатак шырокай вядомасці і пік папулярнасці і ўвагі грамадства (асабліва ў 1980-ыя гады ў БССР) Язерскай прынесла аўтарская перадача «Музычны салон Элеаноры Язерскай», якая ішла на беларускім тэлебачанні і куды прыходзіў беларускі і ўсесаюзны эстрадны бамонд. Гэта была першая ў СССР імянная тэлеперадача, якая праіснавала да пачатку 2000-х гадоў.
Элеанору Язерскую параўноўвалі з Фаінай Ранеўскай за самастойнасць і незалежнасць паводзін і думак, трапнасць і метафарычнасць мовы, начытанасць і эстэтызм. Уборы Язерскай вылучаліся яркасцю і элегантнасцю, смелым спалучэннем колераў. Капялюшы, футра і каштоўныя камяні былі трывалай часткай вобразу Элеаноры Язерскай. Любімым напоем быў італьянскі лімонны лікёр ліманчэла.
У 2007 годзе ўдзельнічала ў тэлепраекце АНТ «Дзве зоркі», дзе пела супольна з Іллём Міцько.
У 2007 годзе ўвайшла ў топ-50 самых стыльных і паспяховых асоб МінскаЭлеанора Язерская: «Няма ў нас ніякага святла!».
Праекты Музычная асветніцкая перадача «Музычны салон» (Беларускае радыё і тэлебачанне), музычная асветніцкая перадача «Салон Элеаноры Язерскай» (тэлеканал БТ), цыкл аўтарскіх асветніцкіх перадач «Жанчыны XX стагоддзя» (тэлеканал СТБ), рубрыка «Бон Тон» у праграме «Вялікі сняданак», дзе апавядала аб неверагодных лёсах зорак кіно і тэатра (тэлеканал СТБ), аўтарская журналісцкая калонка ў газеце «СБ. Беларусь сегодня», аўтарская перадача на радыё «Мир».
Ролі ў кіно У кіно здымалася толькі ў эпізодах.
1992 — Белыя адзенні (Беларусь) — госця на вечарыне (эпізод) 1997 — Справы Лахоўскага (Беларусь) — жонка мэра 2001 — Эскіз на маніторы (Беларусь) — Ірма Адамаўна 2005 — Дунечка (Расія, Беларусь) (эпізод) 2006 — Капітанскія дзеці (Расія) — рэжысёрша 2008 — Ідэальная жонка (Расія) — важатая
Крыніцы
Спасылкі Элеонора Езерская на kino-teatr.ru Фан сайт Элеаноры Язерскай Элеанора Язерская адзначыла дзень нараджэння ў напаўголым выглядзе Элеонора ЕЗЕРСКАЯ: «Завтраки в номер носили только Магомаеву и моему коту…» Элеанора Язерская: у дзяцінстве мяне клікалі Ліна ЯЗЕРСКАЯ Элеанора (аўтар блога) Адшумеў, адгуляў і адспяваў «Славянскі кірмаш-2008» (Фотарэпартаж) Элеонора Езерская: «Жить надо так, чтобы тебе завидовала даже сволочь». С Днем рождения, Элеонора! Прощайте, Элеонора Езерская В Минске простились с телеведущей Элеонорой Езерской
Катэгорыя:Актрысы Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Радыёвядучыя Беларусі Катэгорыя:Тэлевядучыя Беларусі