Сяргей Алегавіч Дарафееў (нар. , Мінск) — беларускі тэлежурналіст.
Біяграфія Нарадзіўся 19 мая 1980 годаOnline-канфэрэнцыя з Сяргеем Дарафеевым ў Мінску.
Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэтСяргей Дарафееў .
Тэле- і радыёжурналістыцы вучыўся за мяжой, выйграў грант Дзярждэпартамента ЗША — стажыраваўся ў СМІ Чыкага .
Працаваў на радыё «Мір», «Альфа Радыё» і «Юністар».
Сваю кар’еру на АНТ пачаў з пасады рэдактара і вядучага праграмы «Наша раніца» () Да 2010 г. кіраўнік і вядучы ток-шоу «Выбар», праграмы «Выбар+», дырэктар дырэкцыі ранішняга вяшчання на тэлеканале АНТ (Беларусь)Дарафееў Сяргей Алегавіч .
У 2010 г. — пераможца Шостага Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня» у намінацыі «Лепшы вядучы грамадска-палітычнай (публіцыстычнай) праграмы». У тым жа годзе чытачы «Камсамолкі» прызналі Дарафеева лепшым беларускім тэлевядучым, а ў 2011 г. аддалі яму тытул секс-сімвала БеларусіТэлевядучы больш не працуе на АНТ, але пакідаць прафесію не збіраецца Камсамольская праўда. У маі 2011 г. Сяргею Дарафееву прысудзілі спецыяльны прыз «Медыяперсона» як персоне, за якую прагаласавала самая вялікая колькасць журналістаў.
У снежні 2010 г. быў адхілены ад эфіру па палітычным матывам interfax.by Дарафеева не звольнілі, а «Выбар» пайшоу на навагоднія вакацыі — АНТ , у сакавіку 2011 г. быў звольнены з каналу АНТtut.by Тэлежурналіста Сяргея Дарафеева звольнілі з АНТ .
Працуе на «5 канале» (Кіеў). Вядзе штосуботнюю праграму «Партрэты» з Сяргеем Дарафеевым", а таксама разам з іншымі журналістамі штодзённую вечаровую праграму «Час. Підсумкі дня». У 2012 г. атрымаў прэмію «Тэлетрыумф» у намінацыі «Інтэрв’юер».
Пасля Сяргей Дарафееў папрацаваў на «Радыё Свабода», жыў у Празе. Але праз 3,5 года звольніўся. У 2018 годзе Сяргей Дарафееў вярнуўся ў Кіеўnashaniva.by.
Сям'я Мае сястру-двайнятку Вольгу, якая жыве ў Італіі.
Зноскі
Спасылкі Блог Праграма Выбар/Выбар+ Сяргей Дарафееў — лепшы вядучы! Сяргей Дарафееў:"Аб дзецях мне пакуль не абвяшчалі" Разговор по душам Нетусовачны чалавек Сяргей Дарафееў Тэлеведучы Сяргей Дарафееў: «Я хаджу ў царкву» Сяргей Дарафееў: «Я б вельмі хацеў зняцца ў кіно» Сяргей Дарафееў: «Ніколі не спрабую камусьці падабацца» Сяргей Дарафееў: Я абраў журналістыку таму, што … Вядучы ток-шоу на АНТ Сяргей Дарафееў адхілены ад эфиру Выбар Сяргея Дарафеева «Пераможца Шостага конкурсу „Тэлевяршыня“» Ліст сваім гледачам
Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Журналісты Украіны Катэгорыя:Тэлевядучыя Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Агульнанацыянальнае тэлебачанне