«Плошча Паўстання» — станцыя Пецярбургскага метрапалітэна. Уваходзіць у склад Кіраўска-Выбаргскай лініі, размешчана паміж станцыямі «Уладзімірская» і «Чарнышэўская».
Станцыя адкрыта 15 лістапада 1955 ў складзе першай чаргі метрапалітэна «Аўтава» — «Плошча Паўстання». Назва звязана з размяшчэннем на Плошчы Паўстання (былая Знаменская плошча).
15 снежня 2011 года Саветам па захаванню культурнай спадчыны станцыя ўнесена ў адзіны дзяржаўны рэестр аб’ектаў культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Спасылкі «Плошча Паўстання» на metro.vpeterburge.ru «Плошча Паўстання» на ometro.net Санкт-Пецярбург. Петраград. Ленінград: Энцыклапедычны даведнік. «Плошча Паўстання» Фатаграфіі пл. Паўстання — Знаменскай плошчы
Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта Катэгорыя:Станцыі Пецярбургскага метрапалітэна Катэгорыя:Кіраўска-Выбаргская лінія метрапалітэна Катэгорыя:Пілонныя станцыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1955 годзе