Во́льны (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 15 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская, 57 км ад Гомеля.

Гідраграфія Рака Чарамха (прыток ракі Дняпро).

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны на пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Губічы).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 19 гаспадарак, 31 жыхар.

Дынаміка 1959 год — 190 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 19 гаспадарак, 31 жыхар.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Губіцкі сельсавет