Гла́заўка (, ) — аграгарадок у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 12 км на поўдзень ад Буда-Кашалёва, за 55 км ад Гомеля, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель)

На поўдні, поўначы і захадзе меліярацыйныя каналы. Паблізу ёсць паклады гліны.

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.

Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, да якой з поўначы далучаюцца дзве доўгія і дзве кароткія вуліцы, з поўдня — дзве кароткія вуліцы. Забудова драўляная, двухбаковая, сядзібнага тыпу.

Назва Беларускае прозвішча Глаз, як і рускае Глазаў, М. Бірыла звязваў з русізмам глаз «вока», або з польскім głaz «вялікі камень на полі».

Цікавы факт Фіксаваліся таксама прозвішчы Глазевіч (Відзы), Глазоўскі (Хрыса)https://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-63F1-R?mode=g&i=722https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99G3-Y9D1?cat=koha%3A1147223&i=779&lang=pl. Ёсць латышскае Glazshttps://uzvardi.lv/surname/717506.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Чабатовіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Побач быў фальварак, гаспадар якога валодаў у 1870 годзе 1283 дзесяцінамі зямлі і піцейным домам. У 1883 годзе размяшчаліся 3 ветракі. З 1884 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: Пакроўская царква (драўляная), вінная крама, карчма. У аднайменным фальварку — царква, карчма. Мелася народная вучэльня (у 1907 годзе 75 вучняў). У 1909 годзе функцыянавалі: царква, школа, казённая вінная крама, млын. У фальварку — 1387 дзесяцін зямлі.

З 8 снежня 1926 года цэнтр Глазаўскага сельсавета Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага раёна, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. Дзейнічала пачатковая школа.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Камунар», працаваў вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у баях за вызваленне вёскі ў лістападзе 1943 года загінулі 13 савецкіх салдат (пахаваны ў брацкай магіле ў 0,2 км ад будынка праўлення калгаса). На франтах загінулі 218 жыхароў. У 1959 годзе цэнтр калгаса «Новае жыццё». У 1996 годзе пабудаваны новы будынак царквы. Працуюць: пякарня, швейная майстэрня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, ветэрынарны ўчастак, аддзяленне сувязі, магазін.

У снежні 2009 года Глазаўскі сельсавет быў скасаваны, і Глазаўка перайшла ў склад Марозавіцкага сельсаветаРешение Гомельского облсовета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области».

Насельніцтва 1883 год — 112 двароў, 743 жыхары. 1897 год — 168 двароў, 1147 жыхароў (паводле перапісу). У фальварку 4 двары, 27 жыхароў. 1908 год — 192 двары, 1378 жыхароў, у фальварку 34 жыхары. 1959 год — 942 жыхары (паводле перапісу). 1996 год — 265 двароў, 640 жыхароў. 2004 год — 251 гаспадарка, 599 жыхароў. 2009 год — 523 жыхары.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Марозавіцкі сельсавет