Палуні́цы, Суніцы зялёныяДикорастущие плоды и ягоды / Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И. — 2-е изд., перераб. и доп. — Мн.: Ураджай, 1981. — 159 с., 16 л. ил. (Fragaria viridis) — невысокая кветкавая расліна сямейства ружавых від роду .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна з тоўстым бурым карэнішчам, якая дасягае ў вышыню 5—20 см. Сцябло тонкае, прамое, апушанае. Лісце доўгачаранковае, трайчастае, па краі тупазубчастае, знізу пакрытае густымі валасінкамі; сярэдні лісцік — на кароткім чаранку, бакавыя — сядзячыя. «Вусы» кароткія ці зусім не ўтвараюцца. Кветкі жаўтавата-белага колеру дыяметрам да 20 мм, двухполыя, на доўгіх кветаножках, у шчыткападобных суквеццях; чашалісцікі ланцэтападобныя; пялёсткі акруглыя, ногцікападобныя, налягаюць адзін на аднаго; тычынкі шматлікія. Плады шарападобныя ці адваротнаяйцападобныя, жаўтавата-белыя, толькі на верхавіне чырванаватыя шматарэшкі ў мясістым кветаложы, салодкія і духмяныя.
Распаўсюджанне Пашыраны пераважна ў Еўропе. Растуць на поўдні Расіі, на тэрыторыі Украіны, таксама на Каўказе, у Сібіры і Сярэдняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі трапляюцца зрэдку амаль паўсюдна, растуць у поймах рэк, сярод хмызняку на карэнных берагах рэк, радзей на адкрытых травяністых схілах.
Змяшчэнне мінеральных рэчываў
У пладах зялёных суніц змяшчаюцца наступныя рэчывы: * Цукры ад 4,5 да 15 % * Пекцінавыя рэчывы ад 1 да 1,7 % * Дубільныя рэчывы ад 0,16 да 0,25 % у лісці і да 9,4 % у карэнішчы. * Аскарбінавая кіслата да 90 мг у пладах і да 280 мг у лісці. А таксама фоліевая, яблычная, лімонная, саліцылавая, хінная і іншыя кіслоты, каратын, эфірны алей, фітанцыды, клятчатку, солі жалеза, медзі, марганцу, цынку, хрому.
Лячэбныя ўласцівасці Расліна аказвае мачагоннае, кроваспыняльнае, вязальнае і супрацьзапаленчае дзеянні. Ягады валодаюць супрацьзапаленчым, патагонным, антысептычным і лёгкім слабільным дзеяннем.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ружавыя Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Ягады