«Белавія» або Belavia — беларуская дзяржаўная авіякампанія.
Гісторыя
Пасля распаду СССР і набыцця незалежнасці Рэспублікай Беларусь у 1991 годзе, было створана Беларускае аб’яднанне грамадзянскай авіяцыі «Белавія», якое атрымала ў спадчыну парк паветраных суднаў, што належалі Беларускаму ўпраўленню грамадзянскай авіяцыі СССР. У структуру аб’яднання ўваходзілі ўсе прадпрыемствы грамадзянскай авіяцыі Рэспублікі Беларусь.
5 сакавіка 1996 года Беларускае аб’яднанне грамадзянскай авіяцыі «Белавія» рэарганізавана ў Нацыянальную авіякампанія «Белавія». Флот новай авіякампаніі складаўся з самалётаў Ту-154 і Ту-134А.
У 1998 годзе адбылося аб’яднанне авіякампаній «Белавія» і «Мінскавія», у выніку на баланс «Белавіі» паступілі самалёты Ан-24, Ан-26 і Як-40. У 2000 годзе адбылося аб’яднанне «Белавія» і «Магілёўавія».
Першы самалёт заходняй вытворчасці ў «Белавіі» з’явіўся ў 2003 годзе — у аператыўны лізінг быў узяты Boeing 737—500 (бартавы нумар EW-250PA).
29 студзеня 2014 года РУП «Нацыянальная авіякампанія „Белавія“» было рэарганізавана ў ААТ «Авіякампанія „Белавія“».
Станам на сакавік 2018 года, «Белавія» мела 50 прадстаўніцтваў за межамі Беларусі, была сябрам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA) і Еўрапейскай асацыяцыі рэгіянальных авіякампаній (ERAA).
Замежныя санкцыі З 2021 года, пасля прымусовай пасадкі ўладамі Беларусі самалёта авіякампаніі Ryanair, які ляцеў транзітам над тэрыторыяй краіны, беларускім авіякампаніям забаронена ажыццяўляць рэйсы ў аэрапорты ЕС і здзяйсняць палёты над тэрыторыяй ЕўрасаюзаСаммит ЕС постановил запретить авиакомпаниям Белоруссии летать в Евросоюз.
За перавозку мігрантаў з Блізкага Усходу ў Беларусь у канцы 2021 года еўрапейскія санкцыі не дазваляюць кампаніі «Белавія» заключаць новыя лізінгавыя кантракты з еўрапейскімі кампаніямі. Таксама кампанія была вымушана вярнуць самалёты, якія ўзяла ў іх у лізінг ранейСуд ЕС отклонил иск «Белавиа» о снятии санкций.
З чэрвеня 2022 да верасня 2025 года, за падтрымку ўладамі Беларусі расійскага ўварвання ва Украіну, у дачыненні да «Белавія» дзейнічалі санкцыі ЗША. У гэты час авіякампанія не магла атрымліваць для сваіх самалётаў вытворчасці кампаній Boeing і Embraer запчасткі, а таксама карыстацца паслугамі па рамонце і абслугоўванні з ужываннем амерыканскага абсталяванняСША сняли санкции с «Белавиа».
У 2025 годзе ў абыход міжнародных санкцый кампанія «Белавія» атрымала адразу тры далёкамагістральныя лайнеры Airbus A330-200. Самалёты прыбылі ў краіну прыхаваным шляхам праз афрыканскую кампанію Magic Air (Гамбія) і фармальнага пасрэдніка ў ААЭБелавиа тайно получила три широкофюзеляжных Airbus A330.
Паказчыкі дзейнасці
Структура рэалізацыі паслуг Удзельная вага паслуг, якія надае «Белавія»: авіяперавозка пасажыраў — 65,6 % перавозкі пасажыраў на чартарных рэйсах — 21,6 % запраўка авіяпалівам паветраных суднаў, якія здзяйсняюць палёты ў Нацыянальны аэрапорт, — 11,0 % тэхнічнае абслугоўванне паветраных суднаў, якія здзяйсняюць палёты ў Нацыянальны аэрапорт, — 0,5 % іншыя паслугі — 1,3 %
Статыстыка 20092010201120122013201420152016201720182019ЗАРОБАК млн дол119151300ПРЫБЫТАК млн дол2,97,9ЧЫСТЫ ПРЫБЫТАК млн дол0,72,712ПАСАЖЫРЫ тыс9681 0361 2841 6122 4883 0083 386САМАЛЁТЫ у канцы года2631КІРУНКІ у канцы года49 56крыніцы
Флот
Станам на снежань 2019 года, флот «Белавіі» налічваў 31 самалёт трох вытворцаў: Boeing, Bombardier і Embraer. Сярэдні ўзрост самалётаў складаў 12,5 года.
Паводле праграмы панаўлення флоту на 2019—2020 гады, «Белавія» мела набыць у лізінг 7 новых самалётаў Boeing 737 MAX 8 і 5 новых самалётаў Embraer E-Jet у лізінгавай кампаніі Nordic Aviation Capital. Прыбыццё апошняга з 5 самалётаў Embraer было запланавана на красавік 2020 года. З прычыны прыпынення палётаў Boeing 737 MAX набыццё гэтага самалёта было адтэрмінавана да 2020 года.
Пасля 2020 года планавалася набыццё ў лізінг самалётаў Embraer сямейства E-Jet E2.
+Флот BelaviaСамалётКолькасцьЗаказанаПасажырыЗаўвагіCYРазамBoeing 737—3005148148EW-254PA«Белавиа» вывела из эксплуатации один из самолетов у ліўрэі World of TanksBoeing 737—50068112120Boeing 737—80072189189Boeing 737 MAX 816Bombardier CRJ20025050Embraer E17541126476Embraer E19571196107EW-400PO у ліўрэі World of TanksAirbus A330-200318263281359
Інцыдэнты Аварыя Bombardier CRJ-100 у Ерэване 14 лютага 2008 года
Крыніцы
Спасылкі Белавія Табло вылету / прылёту Фатаграфіі самалётаў «Белавіі» Інтэрв’ю камерцыйнага дырэктара «Белавіі»
Катэгорыя:Авіякампаніі Беларусі Катэгорыя:Дзяржаўныя авіякампаніі Катэгорыя:Кампаніі Мінска Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС