Суні́цы (Fragaria) — род шматгадовых травяністых кветкавых раслін сямейства ружавых. Род уключае больш за 21 від і мноства гібрыдаў і сартоў. Суніцы растуць ва ўмераным клімаце па ўсім зямным шары.

Уключае як дзікарослыя віды (напрыклад: , і г. д.), так і віды, якіх у дзікіх формах няма (напрыклад , часта памылкова званыя клубніцамі), так і тыя віды, якія ёсць у дзікай і культурных формах (напрыклад, ).

Назва

Родавая лацінская назва паходзіць ад  — прыемна пахнуць.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна.

Лісце трайчастае, у прыкаранёвай разетцы, на доўгіх чаранках, якія дасягаюць вышыні ў 10 см. У пазухах лісця развіваюцца кароткія паўзучыя парасткі (вусы), якія ўкараняюцца ў вузлах.

Каранёвая сістэма махрыстая, глыбіня залягання каранёў — 20-25 см.

Суквецце — шматкветкавы шчыток. Кветкі, як правіла, двухполыя, радзей аднаполыя, апыляюцца насякомымі. Пялёсткі звычайна белыя, часам жаўтлявыя; шмат тычынак і песцікаў.

Плод — несапраўдная ягада, ядомая. Плады маюць у сабе вітаміны, арганічныя кіслоты, пекцінавыя і дубільныя рэчывы.

Распаўсюджанне

Адрозніваецца каля 25 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі 3 віды: , трапляюцца пераважна на паўднёвым усходзе, у далінах рэк, на лугах; найбольш пашыраны ў лясах, родапачынальнікі сартоў рэмантантных суніц, і больш рэдкія — .

Віды Паводле The Plant ListFragaria на сайце The Plant List род уключае наступныя віды:

Хімічны склад

Кветаложа з’яўляецца адносна моцным алергенам пры ўжыванні ў ежу.

Кветаложа суніц утрымлівае арганічныя кіслоты, дубільныя рэчывы, аскарбінавую кіслату (да 500 мг/л), карацін (да 5 мг/л), вугляводаў утрымліваецца каля 8 г, бялкоў — да 2 г, нязначную колькасць вітаміну B, антацыянавыя злучэнні, пеларганідзін, трошкі эфірных масел. Каларыйнасць — каля 40 ккал / 100 г.

Лісце змяшчае вялікую колькасць аскарбінавай кіслаты (да 2,8 г/л), дубільныя рэчывы і часткова алкалоіды.

Збор і захоўванне

Збіраюць суніцы спелымі ў чэрвені — ліпені, лісце — у час цвіцення, у маі — чэрвені. Плады сушаць у цяні на гарышчы або ў сушылцы. Лісце сушаць на адкрытым паветры ў цяні.

Культываванне У культуру суніцы ўведзены ў XV—XVI стагоддзях. Віды, якія вырошчваюцца:

, да якіх часта ўжываюць назву клубніцы (хоць у біялагічнай наменклатуры гэта назва належыць расліне, якія адносяцца да другога біялагічнага віду). З’яўляецца самым распаўсюджаным ў культуры відам суніц. , якія сустракаюцца ў дзікім стане ў Беларусі і сярэдняй паласе Расіі.

Акрамя гэтага вырошчваюць іншыя гібрыды і сарты.

Выкарыстанне

Харчовыя і лекавыя расліны. У медыцынскай практыцы настой з ягад ці лісця ўжываюць як лёгкі мачагонны сродак пры ныркавых і пячоначных каменнях, а таксама пры матачных крывацёках.

У народным побыце, звычайна, ужываюць узвар расліны цалкам пад час цвіцення. П’юць гарачую і халодную гарбату пры прастуднай хваробе, высокай тэмпературы, захворваннях печані і жоўцевага пузыра, пры малакроўі.

Сокам ягад суніц націраюць вуллі, каб не хварэлі пчолы.

Суніцы ў культуры

I цяпер, калі сініца Б’ецца крыльлем за акном, — Мне твая усмешка сніцца, Пах суніцаў ллецца ў дом. Рыгор Крушына. «Суніцы».Рыгор Крушына. «Суніцы»

У гонар роду Суніцы быў названы астэроід , адкрыты 1 студзеня 1929 года. Адзін з фільмаў Інгмара Бергмана называецца «Сунічная паляна».

Вясной паляны пачыналі сніцца,Хацелася туды прыспешыць крок, Дзе на прыпёку першыя суніцыПаказваюць ружовенькі бачок. Сяргей Законнікаў. «Суніцы»Сяргей Законнікаў. «Суніцы».

У геральдыцы

Суніцы ўпрыгожваюць розных адміністрацыйных адзінак.

У філатэліі

Выявы розных відаў суніц змешчананы на паштовых марках Беларусі, Германі і Расіі.

У мастацтве

Як шырока распаўсюджаныя ягады, суніцы часта сустракаюцца на палотнах еўрапейскіх мастакоў. Іх малявалі , Дэбара Грыскам (), Ян Пётр Норблін, , , Альберт Эдэльфельт, Альберт Анкер, Іеранім Босх, Вінсент Кларэ, , і многія іншыя.

Літаратура

Манина Л. Лекарственные растения. — 4-е. — Минск: Наука и техника, 1968. — С. 161—163. — 340 с. — 55 000 экз. Federowski M. Lud bialoruski na Rusi Litewskiej. — Krakow: 1897. — Т. 1.