Забро́ддзе (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 28 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 44 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой на поўначы далучаецца невялікі адасоблены ўчастак забудовы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Пянчын» (цэнтр — вёска Пянчын).

Да 24 кастрычніка 2002 года Заброддзе ўваходзіла ў склад Бярвёнаўскага сельсаветаРешение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 «Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района».

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 18 гаспадарак, 31 жыхар.

Дынаміка 1959 год — 152 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 18 гаспадарак, 31 жыхар.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Чабатовіцкі сельсавет