Інтэрнацыяна́л (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 13 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 53 км ад Гомеля.

Гідраграфія На поўначы і захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка Побач аўтадарога Губічы — Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з дзвюх мерыдыянальных кароткіх вуліц, забудаваных драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны на пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 10 двароў і забілі 5 жыхароў. На фронце загінулі 4 жыхары вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Губічы).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 16 гаспадарак, 30 жыхароў.

Дынаміка 1940 год — 17 двароў, 80 жыхароў. 1959 год — 104 жыхары (паводле перапісу). 2004 год — 16 гаспадарак, 30 жыхароў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Губіцкі сельсавет