left|thumb|180px|Востраў Ванкувер Ванкувер () — востраў, размешчаны на заходнім узбярэжжы Канады ў правінцыі Брытанская Калумбія. Амываецца Ціхім акіянам на захадзе, пралівам Хуан-дэ-Фука () на поўдні і пралівам Джорджыя () на ўсходзе.

Горы Ванкувера (да 2200 м) складзены пераважна палеазойскімі метамарфізаванымі пародамі, моцна расчленены. Заходні бераг вострава зрэзаны фіёрдамі.

Прыгажосць і веліч рознабаковай прыроды вострава дзівіла ўсіх падарожнікаў, пачынаючы з капітана Кука, які першы высадзіўся на тутэйшых берагах у 1778 годзе.

У 2005 годзе насельніцтва вострава складала прыблізна 723 000 чалавек. Найбуйнейшым горадам з'яўляецца Вікторыя, сталіца Брытанскай Калумбіі, размешчаная на паўднёва-ўсходнім канцы вострава. Акрамя Вікторыі, да ліку асноўных па насельніцтву гарадоў адносяцца Нанайма (), Данкан (), Порт-Альберні (), Кортні (), Кэмпбэл-Рывер (), а ў паўночнай частцы вострава — Порт-Гардзі () і Порт МакНіл ()

Літаратура

Спасылкі Vancouver Island Tourist Guide  — турыстычны даведнік вострава

Катэгорыя:Астравы Канады Катэгорыя:Брытанская Калумбія