Ка́менка Сустракаецца таксама варыянт Ла́пава, н. () — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.

Геаграфія У 19 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 34 км ад Гомеля.

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі і забудаванай рэдка драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснавана на пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова прыходзіцца на 1920-я гады. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1943 года акупанты цалкам спалілі мястэчка і забілі 6 жыхароў. 5 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы).

Насельніцтва 1926 год — 26 двароў, 113 жыхароў. 1959 год — 98 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 10 гаспадарак, 13 жыхароў. 2009 год — 7 жыхароў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Чабатовіцкі сельсавет