Гаро́дна — возера ў Беларусі ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нішча.

Плошча люстра возера 0,9 км², даўжыня 2,41 км, найбольшая шырыня 0,58 км, найбольшая глыбіня 4,5 м.Катлавіна Гародна лагчыннага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны ад 7 да 25 метраў, стромкія. Берагавая лінія звілістая, даўжынёй 8,24 км. Берагі нізкія. Пойма возера шырынёй да 100 метраў, месцамі забалочаная.Падводная частка катлавіны карытападобнай формы, літараль вузкая. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 22% плошчы возера. Дно да глыбіні ў 4 м пясчанае, глыбей выслана глеем і крэменязёмістым сапрапелем.

Возера слабапраточнае: упадаюць 7 ручаёў, выцякае ручай у возера Шэвіна. Падводная расліннасць да глыбіні 3 м, надводная займае паласу ўздоўж берагоў шырынёй да 25 метраў.

На возеры востраў плошчай 0,1 га.

Літаратура

Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.

Спасылкі Возера Гародна

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна