Лускаўніца, Агнёўка, ЛускаваткаГрыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3. (Pholiota) — род грыбоў сямейства страфарыевых. Часам лускаўніцамі называюць віды грыбоў з роду палёўка ці палявік (Agrocybe) сям. Бальбіціевых.
Апісанне Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам да 12 см, ад паўшарападобнай да распасцёртай, з лускавінкамі або голая, клейкая ці сухая. Агульнае пакрывала рана знікае. Пласцінкі зыходныя па ножцы або прырослыя. Ножка з лускавінкамі, з кольцам ці без яго. Мякаць мяккая, бураватая, у некаторых горкая, мае слабы пах рэдзькі. Споры гладкія, пераважна ржава-жоўтыя.
Распаўсюджанне Адрозніваецца каля 30 відаў. Пашыраны ва ўмераных шыротах, некаторыя ў тропіках і субтропіках. На Беларусі каля 10 відаў, найбольш вядомыя , , , . Агульная народная назва іх — воўчы грыб.
Паўпаразіты, актыўна разбураюць драўніну, трапляюцца на ствалах мёртвых і жывых дрэў, ламаччы і інш. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені—верасні.
Спажыванне Грыбы неядавітыя, ёсць ядомыя, але не спажываюцца.
Літаратура
Катэгорыя:Страфарыевыя Катэгорыя:Роды грыбоў