Імя Мікалай мела некалькі прадстаўнікоў роду Пацаў: Мікалай Юр’евіч Пац (1500—1545) — лоўчы вялікі літоўскі, ваявода падляшскі. Мікалай Мікалаевіч Пац (1527—1585) — біскуп кіеўскі, кашталян смаленскі. Мікалай Паўлавіч Пац (1570—1642) — біскуп жамойцкі. Мікалай Дамінікавіч Пац (?—1595) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падкаморы берасцейскі. Мікалай Стэфан Пац (1623—1684) — вялікалітоўскі дзяржаўны і рымска-каталіцкі дзеяч, ваявода троцкі, біскуп віленскі.