Ло́заў (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Рагінскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 21 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 57 км ад Гомеля.

Гідраграфія На паўночнай ускраіне рака Чачора (прыток ракі Сож).

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. На поўдні паралельна да яе праходзіць кароткая вуліца, да якой з паўднёвага захаду далучаецца другая кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XVIII стагоддзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. У 1765 годзе — маёнтак, прыналежала Завадскім.

Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1845 годзе знаходзіліся вадзяны млын, карчма (каля прасёлкавай дарогі), хлебазапасны магазін, лазня. Побач быў фальварак. У «Географа-статыстычным слоўніку Расійскай імперыі» (1863 год) пазначана як сяло. Школа граматы, млын, сукнавальня, у Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета. У 1885 годзе ў наваколлях вёскі працавала Заходняя меліярацыйная экспедыцыя генерала Жылінскага. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: царкоўна-прыхадская школа, хлебазапасны магазін, карчма.

У 1925 годзе ў Прыбарскім сельсавеце Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Камунар», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 110 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Рагінь» (цэнтр — вёска Рагінь).

На паўночны захад ад вёскі, ва ўрочышчы Беліца, вядуцца торфараспрацоўкі.

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 84 гаспадаркі, 136 жыхароў.

Дынаміка 1765 год — 16 двароў, 104 жыхара мужчынскага полу. 1845 год — 37 двароў. 1897 год — 92 двары, 578 жыхароў (паводле перапісу). 1909 год — 103 двары, 644 жыхара. 1925 год — 130 двароў. 1959 год — 614 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 84 гаспадаркі, 136 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Рагінскі сельсавет