Хубсугу́л, Касагол () — буйное прэснаводнае возера на поўначы Манголіі, побач з мяжой Расіі, самае глыбокае возера ў Манголіі (да 267 м).
Плошча паверхні возера 2620 км². Даўжыня 136 км, найбольшая шырыня 36,5 км. Даўжыня берагавой лініі 414 км. Аб'ём вады ў возеры — 480,7 (381) км³. Плошча вадазбору 5300 км². Берагі пераважна абрывістыя і высокія. У возера ўпадаюць 96 рэк і ручаёў. З Хубсугула выцякае рака Эгійн-Гол (басейн Селенгі). Замярзае са снежня па май. На возеры востраў Далайн (плошча каля 7 км²).
Возера суднаходнае, складовая частка транспартнага шляху з Расіі (Іркуцкая вобласць) у Манголію. Прыстані Хатгал (на поўдні) і Ханх (на поўначы). У раёне Хубсугула адкрыты паклады фасфарытаў.
Літаратура
Спасылкі Озеро Хубсугул // Природа Байкала Хубсугул (озеро) // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org Э. Баяржаргал, Ш. Оюунтуяа, ХӨВСГӨЛ НУУР ОРЧМЫН УУР АМЬСГАЛЫН ОНЦЛОГ
Катэгорыя:Азёры Манголіі Катэгорыя:Горныя азёры