Лугінічы — былая вёска ў Акцябрскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (47 сем’яў) пераселены ў 1990-93 гадах у чыстыя месцы.

Геаграфія

Размяшчэнне За 14 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 34 км ад Гомеля.

Гідраграфія На поўдні, усходзе і захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, а затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай амаль шыротнай вуліцы. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя. Згадваецца ў матэрыялах 1525-27 гадоў пра канфлікты паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай. У інвентары Чачэрскага стараства 1704 года пазначана як вёска. Па вопісе Чачэрскага стараства 11765 года 17 дымоў.

Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. Па рэвізскіх матэрыялах 1859 года ў складзе Чачэрскага маёнтка графа І. І. Чарнышова-Круглікава. З 1884 года дзейнічалі хлебазапасны магазін, школа граматы, млын, у Дудіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе 367 дзесяцін зямлі.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Лугініцкага сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Баявы», працавалі вятрак і гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінуў 51 жыхароў вёскі. Па перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр). Да 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Ліпскага сельсаветаРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)..

Насельніцтва

Колькасць 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка 1909 год — 46 двароў, 335 жыхароў. 1926 год — 62 двары, 363 жыхара. 1959 год — 241 жыхар (паводле перапісу). 1990—1993 — жыхары (47 сем’яў) пераселены.

Літаратура