Мачу́лішча (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 7 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 43 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогам, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай, кароткай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з другой паловы XIX стагоддзя як засценак у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.

У 1925 годзе ў Дуравіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. Побач быў аднайменны хутар. У 1929 годзе арганізаваны калгас імя М. І. Калініна, працавала гамарня. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 10 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дуравіцкі» (цэнтр — вёска Дуравічы). Працавалі клуб і бібліятэка.

Да 16 снежня 2009 года ў Дуравіцкім сельсавецеРешение Гомельского облсовета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области».

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 13 гаспадарак, 32 жыхара.

Дынаміка 1897 год — 1 двор, 8 жыхароў (паводле перапісу). 1925 год — 25 двароў; у аднайменнай сялібе — 9 двароў. 1959 год — 162 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 13 гаспадарак, 32 жыхара.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна