Гетэрацыклічныя злучэнні (гетэрацыклы) — арганічныя злучэнні, якія змяшчаюць цыклы, у склад якіх нароўні з вугляродам ўваходзяць і атамы іншых элементаў. Могуць разглядацца як карбацыклічныя злучэнні з гетэразамяшчальнікамі (гетэраатамамі) у цыкле. Найбольш разнастайнымі і добра вывучанымі з’яўляюцца араматычныя азотазмяшчальныя гетэрацыклічныя злучэнні. Гранічныя выпадкі гетэрацыклічных злучэнняў — злучэнні, якія не змяшчаюць атамаў вугляроду ў цыкле, напрыклад, пентазол.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Гетэрацыклічныя злучэнні · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.