Но́вая Гу́таРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 120—121). — былы пасёлак у Шырокаўскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Геаграфія

За 19 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель). Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, а затым па шашы Доўск — Гомель.

На поўдні меліярацыйны канал.

Гісторыя Заснаваны ў 1920-х гадах перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае).

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (10 сем’яў) пераселены ў чыстыя месцы.

Планіроўка складалася з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва 1959 год — 59 жыхароў (паводле перапісу). 1990-я — жыхары (5 сем’яў) пераселены.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі