Кіржач — горад ва Уладзімірскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Кіржацкага раёна.
Размешчаны за 125 км на захад ад Уладзіміра, за 90 км ад Масквы на рацэ Кіржач (левы прыток Клязьмы). Чыгуначная станцыя на лініі Аляксандраў — Арэхава-Зуева, якая ўваходзіць у Вялікае чыгуначнае кольца вакол Масквы. Насельніцтва — 30,0 тыс. чалавек (2010 год).
Вядомыя асобы Васіль Мікалаевіч Карэлін (1897—1974) — спецыяліст у галіне заатэхніі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1960), прафесар (1963).
Спасылкі
Сайт адміністрацыі горада Кіржач. Гісторыка-мастацкі музей
Катэгорыя:Гарады Уладзімірскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1332 годзе