Касач (Iris) — род шматгадовых карэнішчавых раслін сямейства . Касачы сустракаюцца на ўсіх кантынентах. Род налічвае каля 800 відаў з найбагацейшай разнастайнасцю формаў і адценняў. За гэта ён і атрымаў сваю назву ( — вясёлка).
Апісанне Сцёблы — адзіночныя або пучкамі, простыя ці галінастыя.
Лісце — плоскае, мечападобнае, сабрана большай часткай у аснавання сцябла.
Каранёвая сістэма размешчана ў верхнім ворным пласце.
Кветкі — адзіночныя або ў суквеццях, у асобных відаў злёгку духмяныя. Кветкі касач вельмі своеасаблівыя: у іх няма чашалісцікаў і пялёсткаў. Форма кветкі блізкая па будове да архідэі. Калякветнік — трубчасты. Асновы пялёсткаў зрастаюцца ў трубку, унутры якой знаходзіцца нектар. У Беларусі касачы квітнеюць з канца мая і да ліпеня.
Касачы адрозніваюцца высокай зімаўстойлівасцю, да глебы непатрабавальныя, але не пераносяць моцна ўвільготненай глебы, таму іх лепш высаджваць на схілах. Кветкі вырошчваюць на адным месцы да сямі гадоў.
Выкарыстанне Шырока ўжываецца ў парфумерыі, у асноўным для стварэння пудравых водараў.
Геаграфія роду Арэал роду Iris ахоплівае рэгіёны Паўночнага паўшар’я з умераным і субтрапічным кліматам. На поўначы яны распаўсюджаныя амаль да 70° паўночнай шыраты (у Паўночна-Усходняй Азіі і на Алясцы), на поўдні — ад 30° паўночнай шыраты, амаль да тропікаў (правінцыя Гуандун у Кітаі). Найбольшая колькасць відаў прыпадае на краіны Міжземнамор’я, Паўднёва-Заходнюю і Сярэднюю Азію.
У дзікай прыродзе Беларусі 3 віды:
Сінонімы
Гл. таксама
Iris versicolor Iris setosa
Літаратура — С. 510—511.
Спасылкі
Катэгорыя:Расліны ў Бібліі