Пу́шча (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Гусявіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 20 км ад Буда-Кашалёва, 12 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель), 30 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Па перапісе 1959 у складзе эксперыментальнай базы «Пянчын» (цэнтр — вёска Пянчын).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 19 гаспадарак, 39 жыхароў.

Дынаміка 1959 год — 105 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 19 гаспадарак, 39 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Гусявіцкі сельсавет