Астраві́та — возера ў Беларусі ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Віцьба, за 10 км ад Віцебска, за 2 км ад аграгарадка Вароны і аўтамабільнай дарогі (Віцебск — Лёзна).
Плошча люстра возера складае 0,38 км², даўжыня 0,84 км, найбольшая шырыня 0,79 км. Даўжыня берагавой лініі 2,84Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» км. Найбольшая глыбіня возера 8,8 м, сярэдняя — 4,2 м. Аб’ём вады ў возеры 1,58 млн м³. Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй ад 7—8 да 20 метраў. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, месцамі сплавінныя. На захадзе возера забалочаная пойма. Дно Астравіта плоскае, да глыбіні ў 1,5 м пясчанае, глыбей выслана слоем гліністага ілу таўшчынёй да 4,2 м.
У паўднёвай частцы возера два вострава агульнай плошчай каля 0,3 га. Празрыстасць вады да 3 метраў. Возера эўтрофнае. Пратокай злучаецца з возерам Асінаўскае.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскага раёна Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны