__NOTOC__
27 снежня — трыста шэсцьдзесят першы (трыста шэсцьдзесят другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 537: У Канстанцінопалі завершана будаўніцтва і ўрачыста асвечаны сабор Святой Сафіі. 795: Леў III стаў 96-м Папам Рымскім. 1831: Чарлз Дарвін узышоў на карабель «Бігль», каб выправіцца ў пяцігадовае падарожжа. 1904: Упершыню адкрыў свае дзверы Тэатр Абацтва ў Дубліне. 1918: Рада БНР пераехала з Вільні ў Гродна. 1934: Персія змяніла назву на Іран. 1949: Каралева Нідэрландаў прызнала суверэнітэт Інданезіі. 1960: The Beatles упершыню выступілі ў Англіі. 1991: В'етнам прызнаў незалежнасць Рэспублікі Беларусь. 1991: Устаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай.
Нарадзіліся
1459: Ян I Ольбрахт, кароль польскі з 1492 (пам. 17.6.1501) 1571: Ёган Кеплер, нямецкі матэматык, астраном і оптык (пам. 15.11.1630) 1595: Багдан Хмяльніцкі, украінскі гетман 1654: Якаб Бернулі, швейцарскі матэматык (пам. 16.8.1705) 1717: Пій VI, Папа Рымскі (пам. 29.8.1799) 1790: Джэймс Бландэл, брытанскі ўрач 1822: Луі Пастэр, французскі хімік і мікрабіёлаг (пам. 28.9.1895) 1876: Кадзуй Атані, японскі падарожнік 1883: Эдвартс Вірза, латышскі пісьменнік 1901: Марлен Дытрых, амерыканская артыстка і спявачка (пам. 6.5.1992) 1902: Антон Жэбрак, беларускі генетык, прэзідэнт АН БССР 1906: Аляксандра Саковіч, беларуская пісьменніца (пам. 8.1.1997) 1920: Роберт Уітэкер, амерыканскі навуковец-эколаг (пам. 20.10.1980) 1923: Анатоль Вялюгін, беларускі паэт, празаік, кінасцэнарыст, перакладчык (пам. 24.10.1994) 1925: Мішэль Пікалі, французскі акцёр, сцэнарыст 1925: Машэ Арэнс, ізраільскі дзяржаўны дзеяч 1931: Юрый Карачун, беларускі графік 1931: Ёсеф Лапід, ізраільскі палітык і дзяржаўны дзеяч (пам. 1.6.2008) 1941: Майк Піндэр, англійскі музыкант 1948: Жэрар Дэпардзьё, французскі акцёр 1956: Аляксандр Рогалеў, беларускі мовазнавец 1986: Шэлі-Эн Фрэйзер-Прайс, ямайская лёгкаатлетка 1995: Тымаці Шаламэ, акцёр 2001: Лукас Мертэнс, нямецкі плывец, алімпійскі чэмпіён
Памерлі
1585: П'ер дэ Рансар, французскі паэт (нар. 11.9.1524) 1633: Мялецій Сматрыцкі, полацкі архіепіскап, пісьменнік (нар. каля 1577) 1802: Енс Юль, дацкі мастак 1825: Міхаіл Міларадавіч, расійскі вайсковы дзеяч, генерал ад інфантэрыі (нар. 12.10.1771) 1827: Ян Голанд, беларускі кампазітар нямецкага паходжання 1836: Стывен Фулер Остын, амерыканскі дзяржаўны дзеяч 1899: Анры Эвенполь, французскі жывапісец 1925: Зыгмунт Мінейка, кіраўнік паўстання 1863—1864 гадоў у Ашмянскім павеце (нар. 1840). 1964: Мікалай Чуркін, беларускі кампазітар і фалькларыст (нар. 21.5.1869) 1965: Эдгар Эндэ, нямецкі мастак 1977: Вальдэмар Панса, эстонскі акцёр, рэжысёр 1979: Іван Дзмітрыевіч Ралько, беларускі літаратуразнавец 1998: Навум Кіслік, беларускі пісьменнік (нар. 26.9.1925) 2007: Ежы Каваляровіч, польскі кінарэжысёр 2015: Элсварт Келі, амерыканскі мастак 2016: Клод Жансак, французская актрыса 2016: Кэры Фішэр, амерыканская актрыса (нар. 21.10.1956) 2024: Алівія Хасі, брытанская актрыса
Святкуюць С27