Ян Нарушэвіч (? — каля 1613) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі лоўчы літоўскі (з 1589).

Біяграфія Удзельнік Інфлянцкай вайны 1558—1582, аблогі Пскова. У 1582 быў абраны першым маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. Пасол на соймы 1601, 1607, 1611. Вызнаваў кальвінізм.

Сям’я Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч», сын Мікалая Яна Нарушэвіча і яго жонкі Барбары Кунцэвіч. Меў братоў Мікалая і Крыштафа.

Ажаніўся з князёўнай Марынай Саламярэцкай, дачкой мсціслаўскага кашталяна Івана Саламярэцкага. Пакінуў з ёй сыноў Аляксандра, Юрыя, Уладзіслава і Жыгімонта.

Літаратура

Ян, сын Мікалая Яна Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Лоўчыя вялікія літоўскія