Catholic.by — афіцыйны партал Рымска-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. Апрача беларускай (асноўная) мае яшчэ 4 моўныя версіі — рускую, англійскую, польскую і нямецкую.
У 2008 годзе на сайце з’явіліся блогі, сярод аўтараў якіх вядомы беларускі тэолаг і філосаф дк. Пётр Рудкоўскі OP, святар з Пінскай дыяцэзіі кс. Андрэй Рылка, а таксама Андрэй Расінскі.Блогі на catholic.by // Наша Ніва, 15 кастрычніка 2008
29 верасня 2009 года цалкам перапрацаваны дызайн і структура сайта — замест агульнай стужкі навін з’явілася тры сегменты — Беларусь, Ватыкан, Замежжа. Больш зручным стаў доступ да фотаматэрыялаў партала, а таксама да відэасэрвісаў Ватыкана. З’явілася інтэрактыўная карта каталіцкіх парафій Беларусі, дзе можна знайсці час правядзення набажэнстваў і кантакты ксяндзоў.Кастусь Шыталь. Новая версія парталу Catholic.by // Westki.info, 29.09.2009
Дырэктары кс. Аляксандр Амяльчэня (2008—2010) кс. Аляксандр Улас (з 2010)
Спасылкі Галоўная старонка сайту
Катэгорыя:Беларуская мова ў інтэрнэце Катэгорыя:Руская мова ў інтэрнэце Катэгорыя:Англійская мова ў інтэрнэце Катэгорыя:Польская мова ў інтэрнэце Катэгорыя:Нямецкая мова ў інтэрнэце Катэгорыя:Каталіцкія СМІ Беларусі Катэгорыя:Каталіцкія сайты