Высача́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1931 гадах. Цэнтр — вёска Высачаны. Плошча 776 км², колькасць насельніцтва 32,3 тысяч чалавек, 420 населеных пунктаў (на 1925 год).
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Віцебскай акругі БССР з цэнтрам на станцыі Высачаны. 20 жніўня 1924 года падзелены на 10 сельсаветаў: Асінаўскі Бабінавіцкі Выдрэйскі Высачанскі Кабыльнікаўскі (Кабыльніцкі) Каралёўскі Касцяёўскі Крынкаўскі Старабабыльскі Стасеўскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны, яго тэрыторыя перададзена Лёзненскаму раёну.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Лёзненскага раёна