Камуна́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года пасёлак) Камунар.

Гісторыя Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Блюдніцкі сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Блюдніца. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Асобінскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лапіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 28 чэрвеня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Камунар, сельсавет перайменаваны ў КамунараўскіРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 чэрвеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Камунараўскага сельсавета 15 населеных пунктаў. 1 кастрычніка 1976 года скасаваны пасёлак Чыстая ЛужаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).. 17 лістапада 1980 года ў склад сельсавета з Калінінскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (пасёлкі Макаўе і Падсямёнаўка)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).. 13 лістапада 1987 года скасаваны пасёлак БеразінаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 лістапада 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).. У 2007 годзе Камунараўскі сельсавет аднесены да прыгараднай зоны ГомеляРешение Гомельского областного исполнительного комитета от 26 апреля 2007 г. № 354 О границе пригородной зоны города Гомеля.

Склад Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 15 населеных пунктаў. У склад Камунараўскага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1967 года — пасёлак Высокі, да 1968 года — пасёлак Папаратны, да 1969 года — вёска Селішча, да 1976 года — пасёлак Чыстая Лужа, да 1987 года — пасёлак Беразіна.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2716 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,3 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,3 % — цыганы, 1,2 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 2622 чалавекі.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Уваравіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе